Крэатыўныя гарады і рэгіёны — гэта ініцыятыва Праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць», асноўная мэта якой — дапамога малым і сярэднім гарадам, а таксама рэгіёнам краін Усходняй Еўропы развіваць свой творчы патэнцыял.
Храналогія
- адкрыты конкурс для пошуку пілотных гарадоў: лістапад 2016-студзень 2017
- мэпінг у шасці краінах УП: сакавік-чэрвень 2017
- вынікі і планы дзеянняў мусяць быць прадстаўленыя ў верасні 2017
Этапы ініцыятывы
- Прыём заявак: вызначаюцца шэсць маленькіх і сярэдніх гарадоў або рэгіёнаў, якія адпавядаюць крытэрыям культурнага і крэатыўнага патэнцыялу на тэрыторыі краін Усходняга партнёрства.
- Распрацоўка методыкі: распрацоўваюцца методыкі ацэнкі пры уліку мясцовых асаблівасцей.
- Падрыхтоўка шасці дэталізаваных справаздач: ствараюцца схемы мясцовых культурных і крэатыўных рэсурсаў і прапануюцца планы дзеянняў для развіцця культурнага і крэатыўнага патэнцыялу дакладнай мясцовасці разам з асноўнымі мясцовымі зацікаўленымі асобамі.
- Развіццё доўгатэрміновай сеткі крэатыўных гарадоў і рэгіёнаў: у выніку - наданне значнасці ініцыятыве ў плане абмену перадавым вопытам і ведамі, абмену спецыялістамі і ініцыявання сумесных праектаў у межах рэгіёну, а таксама з іншымі крэатыўнымі гарадамі і рэгіёнамі Еўрапейскага Саюза.
Спіс удзельнікаў
У ініцыятыве могуць прымаць удзел малыя і сярэднія гарады і рэгіёны краін Усходняга партнёрства (памер насельніцтва ў якіх вар'еіруецца ад 15 да 250 тыс. чалавек). На 2017 год усяго былі абраны 6 гарадоў і рэгіёнаў:
- Арменія — Сісіян (горад)
- Азербайджан — Шамкір (рэгіён)
- Беларусь — Светлагорск (горад)
- Грузія — Мцхета-Мтыянеці (рэгіён)
- Малдова — Аргееў (горад)
- Украіна — Косаў (горад)
Горад Сісіян (Арменія)
Горад Сісіян у Сюнікскай вобласці на поўдні Арменіі (217 км ад Ерэвана) налічвае 15 000 жыхароў, яшчэ каля 30 000 чалавек жывуць у 35 суседніх вёсках. Праект "Креатыўныя гарады і рэгіёны" мусіць павялічыць турыстычную прывабнасць горада, які валодае для гэтага усімі неабходнымі ресурсамі. Паблізу горада знаходзяцца два помнікі нацыянальнай спадчыны: петрагліфы Ухтасару і Зорац-Карар. Адна з прыродных жамчужын рэгіёну – Шакінскі вадаспад — размешчаны ў 6 км ад Сісіяна. Архівавана 2 студзеня 2021.
Рэгіён Шамкір (Азербайджан)
Праект "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" нацэлены на развіцце як гісторыка-турыстычнага, так і інтэллектуальнага патэнцыялу мясцін. Шамкір дэманструе не толькі гістарычную культурную спадчыну (рэшткі пышнага палаца Ахеменідаў перыяду V ст. да н.э., Анненфельд — нямецкае паселішча пачатку XIX ст. і ўзор нематэрыяльнай спадчыны ашугаў) — але і характарызуецца дынамічным развіццём інтэлектуальных рэсурсаў (сучасных адукацыйных устаноў, якія выхоўваюць цікавасць да гульні ў шахматы і іншых развіваючых гульняў). Архівавана 2 студзеня 2021.
Горад Светлагорск (Беларусь)
Праект "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" зацікаўлены ў дапамозе стварэння для горада Светлагорск новага іміджу, які будзе напрамую звязаны з крэатыўным падыходам да вырашэння сацыяльных праблем. Прыкладам паспяховай ініцыятывы самога горада можна назваць мясцовую ініцыятыву «Светлагорск. Мясцовы. Наш.» і яе рэалізацыю ў розных месцах грамадскага карыстання. У горадзе таксама дзейнічае некалькі графіці-ініцыятыў, праводзяцца мерапрыемствы ў грамадскіх месцах, на аўтобусных прыпынках. Светлагорск мае вопыт у рэалізацыі інтэграцыйных праектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Архівавана 2 студзеня 2021.
Рэгіён Мцхета-Мтыянеці (Грузія)
Гэты рэгіён цікавы для праекта "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" з-за сваёй гістарычнай значнасці: ў 1994 годзе манастырскія комплексы горада Мцхета былі ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама ініцыятыва жадае выявіць турыстычны патэнцыял месца: галоўная магістраль Мцхета-Мтыянэці — Ваенна-Грузінская дарога — перасякае Вялікі Каўказ, злучаючы Тбілісі з гарналыжным курортам Гудауры — адным з самых папулярных месцаў для альпінізму і пешага турызму. Яна лічыцца адным самых цікавых турыстычных маршрутаў Грузіі. Архівавана 2 студзеня 2021.
Горад Аргееў (Малдова)
Аргееў — горад сярэдняй велічыні (насельніцтва — прыкладна 36 000 чалавек) у цэнтры Малдовы. Для праекта "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" мае цікавасць як гістарычна-турыстычны центр. У межах горада знаходзіцца праваслаўная царква Св. Дімітрыя (1631—1636 г.г.) — адна з найстарэйшых ў Малдове ( яна намалявана на купюры у 5 малдаўскіх лееў. Побач з Аргеевам размешчаны манастыр Куркі, які ўключаны ў спіс архітэктурных помнікаў ЮНЕСКА. Архівавана 2 студзеня 2021.
Горад Косаў (Украіна)
Гэты ўкраінскі горад з'яўляецца раённым цэнтрам Івана-Франкоўскай вобласці, раней прадстаўляў сабой курорт. Зараз яго можна назваць рамесным цэнтрам: праект "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" адзначыў наяўнасць вялікай колькасці мастароў гуцульскай традыцыі, падтрымку раместваў у Косаўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, а таксама даследчую працу Музея мастацтва і побыту Гуцульшчыны. Архівавана 2 студзеня 2021.