Іншапланецянін | |
---|---|
англ.: E.T. the Extra-Terrestrial | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[1][2][…], драматычны фільм, дзіцячы фільм[d] і сямейны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Amblin Entertainment[d] і Universal Studios[3] |
Працягласць | 115 хв. |
Бюджэт | 10 500 000 $[9] |
Зборы | 792 910 554 $[10] і 435 110 554 $[11] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 11 чэрвеня 1982[13] |
IMDb | ID 0083866 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Іншапланецянін» (англ.: E.T. the Extra-Terrestrial) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 1982 года, праца прадзюсара і рэжысёра Стывена Спілберга. Сцэнарый фільма падрыхтавала Меліса Мэтысан. Галоўныя ролі выканалі Дзі Уолес, Генры Томас, Пітэр Каёт, Роберт Мак-Нотан і Дру Бэрымар. Канцэпцыя фільма была закладзена на падставе ўяўнага сябра самога Спілберга, якога ён стварыў у дзяцінстве пасля разводу яго бацькоў. У 1980 годзе Спілберг пазнаёміўся з Мэтысан і распавёў пра гэту гісторыю. Менш чым за два месяцы Мэтысан падрыхтавала першы праект сцэнару, пасля чаго ён яшчэ двойчы перапісваўся. Праект быў адхілены кампаніяй Columbia Pictures, якая мела сумневы ў яго камерцыйным патэнцыяле. У выніку Universal Pictures набыла сцэнарый за 1 мільён долараў. Здымкі праходзілі з верасня па снежань 1981 года і мелі бюджэт у 10,5 мільёнаў долараў. Прэм’ера кінастужкі адбылася на Канскім кінафестывалі 1982 года, дзе фільм быў прадстаўлены як фільм-закрыццё. У ЗША прэм’ера адбылася ўлетку 1982 года, калі фільм чакаў фенаменальны поспех. У 1994 годзе фільм быў уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША як культурна, гістарычна або эстэтычна значны твор амерыканскай культуры.
Сюжэт
Іншапланетныя батанікі патаемна наведваюць Зямлю ўначы, каб назбіраць узоры раслін у каліфарнійскім лесе. Адзін з іншапланецян аддзяляецца ад групы, зачараваны далёкімі агнямі горада, але на месца прыбываюць урадавыя машыны ЗША і пераследуюць здзіўленую істоту. Іншыя іншапланецяне адлятаюць, пакідаючы адсталую істоту на Зямлі. У суседнім мястэчку малы хлопчык Эліят (Генры Томас) чуе дзіўныя гукі з падпаветкі, калі вяртаецца дадому з піццай у руках. Ён закідае бейсбольны мяч у падпаветку, але яго нехта з яе выкідае. Пазней Эліят у тую ж ноч вяртаецца з ліхтарыкам да падпаветкі і заходзіць у кукурузнае поле, дзе нечакана наторкваецца на дзіўную незямную істоту сярод кукурузных сцёблаў. Істота крычыць і ўцякае з месца здарэння, гэтак жа, як і Эліят.
Эліятава сям’я не верыць хлопцу, і Эліят вырашае завабіць істоту ў свой дом, пакідаючы цукеркі на зямлі па дарозе да хаты. У выніку істота заходзіць у дом і з цікавасцю вывучае Эліята гэтак жа, як і хлопец вывучае іншапланецяніна. На наступную раніцу Эліят робіць выгляд, што яму дрэнна, каб застацца дома з істотай і не ісці. Дзіўным чынам Эліят пачынае адчуваць думкі і эмоцыі прышэльца, што выяўляецца, калі іншапланецянін выпадкова адкрывае парасон, палохаючыся яго і адначасова вымушаючы палохацца Эліята, які знаходзіцца ў іншым пакоі. Пазней у той жа дзень Эліят знаёміць свайго старэйшага брата Майкла (Роберт Мак-Нотан) і пяцігадовую сястру Герці (Дру Бэрымар) з прышэльцам, вырашыўшы схаваць яго ад маці Мэры (Дзі Уолес). Калі дзеці пытаюцца ў іншапланецяніна пра яго паходжанне, ён паказвае ім яго планетарную сістэму, падняўшы ў паветра некалькі шароў, а таксама дэманструе свае сілы, ажыўляючы мёртвыя кветкі. Акрамя гэтых магчымасцей, істота мае гаючую сілу на кончыку свайго пальца, калі загойвае невялікі парэз на пальцы Эліята.
На наступны дзень у школе Эліят пачынае адчуваць значна больш моцную эмпатычную сувязь з іншапланецянінам, і праз дзеянні істоты Эліят учыняе вэрхал у школьным класе. Прышэлец выбірае сабе імя сябе E.T., чытаючы комікс, у якім Бак Роджэрс кліча на дапамогу, стварыўшы імправізаваную камунікацыйную прыладу. Істота натхняецца гэтым і спрабуе змайстраваць падобную прыладу. Майкл заўважае, што здароўе іншапланецяніна пагаршаецца і што Эліят называе сябе «мы». На працягу ўсяго гэтага часу хлопчыкі не ведаюць, што прышэльца адсочваюць урадавыя агенты і што цяпер яны наўпрост шпегуюць за імі. У ноч на Хэлаўін Майкл і Эліят апранаюць E.T. у касцюм прывіду, каб правесці яго да лесу, дзе іншапланецянін разгортвае і ўключае сваю прыладу. Заснуўшы ў лесе, на наступны дзень Эліят прачынаецца там і выяўляе, што E.T. кудысьці сышоў. Эліят вяртаецца дадому, дзе яго маці ў слязах вінаваціць Эліята. У гэты час Майкл выпраўляецца на пошукі прышэльца і выяўляе яго побач з трубой каля дарогі. Майкл вяртае E.T. дадому, але прышэльцу становіцца вельмі дрэнна, гэтак жа як і Эліяту. Мэры прыходзіць у жах, выявіўшы, што яе сын амаль памірае, і выяўляе іншапланецяніна якраз тады, калі ў дом урываецца група ўрадавых агентаў, апранутых у касцюмы касманаўтаў.
Навукоўцы ствараюць у доме лабараторыю, распытваючы Майкла, Мэры і Герці пра тое, што яны ведаюць пра істоту. Медыкі лякуюць Эліята і E.T., і псіхічная сувязь паміж імі парываецца. Эліят раптоўна крыяе, а істота, здаецца, памірае. Калі медыкі абвяшчаюць іншапланецяніна памерлым, Майкл выяўляе, што кветка, якую E.T. раней адрадзіў, зноў памірае. Навукоўцы дазваляюць хлопцу развітацца з істотай сам-насам, і ў гэты момант Эліят заўважае, што сэрца іншапланецяніна пачынае ззяць чырвоным святлом, а расліна зноў заквітнела. Эліят і Майкл выкрадаюць фургон, куды загрузілі E.T., і спрабуюць ухіліцца ад пагоні. Да іх далучаюцца Майклавы сябры на веласіпедах. Пагоня працягваецца, і толькі здольнасць іншапланецяніна да тэлекінезу дапамагае школьнікам уцячы, калі ён падхоплівае іх у паветра. У лесе сябры знаходзяць касмічны карабель, які прыбыў на Зямлю з мэтай ратавання прышэльца. E.T. развітваецца з Майклам і Герці, якая дорыць яму адроджаную ім кветку. Перад тым, як сесці ў касмічны карабель, ён абдымае Эліята і кажа яму, што ён заўсёды застанецца ў яго памяці. Іншапланецянін сыходзіць і вяртаецца ў карабель, які ў хуткім часе адлятае з Зямлі.
Крытыка
Роджэр Эберт надаў фільму чатыры зоркі, адзначыўшы, што «Іншапланецянін» ёсць не проста добрым фільмам: гэта адзін з тых фільмаў, якія адрынаюць нашыя перасцярогі і заваёўваюць нашыя сэрцы[14]. Пазней ён дадаў яго ў свой спіс выдатных фільмаў[15]. Фільм мае 99 % рэйтынг ухвалення на Rotten Tomatoes, базуючыся на 136 рэцэнзіях. Сярэдні рэйтынг фільма на рэсурсе складае 9,3/10 балаў. На думку крытыкаў, фільм з’яўляецца кранальнай гісторыяй Стывена Спілберга пра прышэльца, які сумуе па радзіме. Кінастужка выступае адначасова як захапляльная навукова-фантастычная прыгода і як выдатны партрэт дзяцінства[16]. На сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 91 бал з 100 магчымых на падставе 30 аглядаў, што сведчыць пра ўсеагульнае ўхваленне фільма[17].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 http://www.metacritic.com/movie/et-the-extra-terrestrial-re-release Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0083866/ Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 http://stopklatka.pl/film/et Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 http://www.imdb.com/title/tt0083866/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=29718.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.ofdb.de/film/6401,ET---Der-Au%C3%9Ferirdische Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/e-t-l-extraterrestre/15184/ Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/movie/review?res=9C0DEFDB143BF932A25755C0A964948260
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/movies/?id=et.htm
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 31 мая 2022.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/02/12/sunday-review/messages-to-et.html
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=et.htm
- ↑ Ebert, Roger (August 9, 1985). «E.T.: The Second Coming». Movieline.
- ↑ «E.T. The Extra Terrestrial (2002)». RogerEbert.com.
- ↑ «E.T. The Extra-Terrestrial (1982)». Rotten Tomatoes.
- ↑ «E.T. the Extra-Terrestrial (re-release) Reviews». Metacritic.
Спасылкі
- Іншапланецянін (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Іншапланецянін (фільм) на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Іншапланецянін (фільм) на сайце «Metacritic» (англ.)