Інтэр’е́р (фр.: intérieur, лац.: interior — унутраны выгляд, антонім фр.: extérieur, лац.: exterior — вонкавы выгляд) — архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці; унутраная прастора будынка ці асобнага памяшкання, архітэктурнае рашэнне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэннем.
У аснове дызайну інтэр’еру ляжыць сінтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў існавання чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэр’ер складаецца з трох складнікаў:
- будаўнічая абалонка — пол, сцены, столь;
- прадметнае напаўненне (абсталяванне, мэбля);
- функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуццёва-псіхалагічную атмасферу.
Гл. таксама
- Антрапалагічны дызайн
- Архітэктура
- Архітэктурная візуалізацыя
- Дызайн інтэр'еру
- Ландшафтны дызайн
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інтэр’ер
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.