Інтэнсіўная велічыня (ад лац. intensio — «напруга») — велічыня, значэнне якой не залежыць ад памераў сістэмы. Прыкладамі такіх велічінь у фізіцы з’яўляюцца ціск, тэмпература. Інтэнсіўнымі з’яўляюцца ўсе удзельныя велічыні.

Інтэнсіўная велічіня — ёсць антонім экстэнсіўнай велічыні. Іх адрозненне палягае ў тым, што інтэнсіўная велічыня не мае ўласцівасці адытыўнасці, то бок яна не складаецца з сумы частак. Напрыклад пытанне колькі тэмператур утрымлівае тэмпература не мае сэнсу, гэтак сама ціск сістэмы не сума ціскаў частак сістэмы — ён аднолькавы для ўсіх ейных складнікаў.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.