Інтыфада Аль-Аксы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Палесціна-ізраільскі канфлікт | |||
![]() | |||
Дата | 27 верасня 2000 — пачатак 2005[1] | ||
Месца | Палесціна і Ізраіль | ||
Вынік | Перамога Ізраіля[2] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Інтыфада Аль-Аксы — узброенае супрацьстаянне Палесціны і Ізраіля 2000—2005 гадоў.
Назва
Інтыфада (ад арабскага «збавенне») – «народнае паўстанне». Так называліся падзеі на Палесцінскіх тэрыторыях, звязаныя з канфліктам арабаў з Ізраілем, а таксама таксама масавыя выступы ў Бахрэйне, у Саудаўскай Аравіі, Іраку, Заходняй Сахары. У цяперашні час пад словам «інтыфада» часцей за ўсё разумеецца ўзброеная барацьба палесцінцаў супраць Дзяржавы Ізраіль.
Аль-Акса — мячэць, размешчаная на Храмавай гары ў Ерусаліме.
Повад
Непасрэднай падставай для пачатку паўстання стала наведванне лідарам ізраільскага правага блока «Лікуд» Арыэлем Шаронам Храмавай гары ў Ерусаліме, што разглядалася кіраўніцтвам Ізраіля як легітымны акт, паколькі па ўмовах мірных пагадненняў доступ да храма быў адкрыты для вернікаў усіх рэлігій.
Ход падзей
У пачатку кастрычніка 2000 года на поўначы Ізраіля ў арабскіх гарадах і вёсках прайшлі масавыя шэсці, дэманстрацыі, якія суправаджаліся перакрыццем дарог, падпалам пакрышак, закідваннем камянямі машын і сутыкненнямі з ізраільскай паліцыяй. У выніку загінулі 13 і былі паранены некалькі дзясяткаў арабскіх грамадзян Ізраіля, пацярпелі і супрацоўнікі паліцыі.
Акрамя таго, інтыфада суправаджалася серыяй тэрактаў, ажыццёўленай смяротнікамі, якія прыбылі з Сектара Газа і Самарыі. Ізраільскія ўлады адказалі ўсталяваннем блакпастоў, інтэнсіўнымі рэйдамі па затрыманні, а ў выпадку супраціву і знішчэннем членаў тэрарыстычных арганізацый, а пасля буйных тэрактаў – часовай блакадай тэрыторый. Была ўведзена забарона на наведванне яўрэямі палесцінскіх тэрыторый.
Пік інтыфады прыйшоўся на сакавік 2002 года. Апагею супрацьстаянне дасягнула пасля буйнога тэракту ў Велікодны вечар у гасцініцы горада Нетаніі.
У красавіку 2002 года прайшла аперацыя «Ахоўная сцяна», якая ўключала ачапленне і прачэсванне раёна горада Джэнін, былі знішчаны майстэрні па вытворчасці выбухоўкі і праведзены арышт членаў тэрарыстычных арганізацый. Аперацыя падарвала магчымасці тэрарыстаў.
Пасля красавіка 2002 года інтыфада пайшла на спад і да восені стала нашмат менш акцый тэрарыстаў і сутыкненняў з сіламі паліцыі.
У лістападзе 2004 года ў парыжскай бальніцы памёр нязменны лідар палесцінцаў Ясір Арафат. Раней ізраільскія ВПС знішчылі кіраўнікоў ХАМАСа шэйха Ахмеда Ясіна і яго пераемніка Ранцісі. З сыходам са сцэны лідараў, інтыфады стала насіць дэзарганізаваны і часцяком мясцовы характар, не ахопліваючы ўсю тэрыторыю Палесціны.
Зноскі
- ↑ Israel . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ Losing faith in the intifada Laura King, LA Times, September 28, 2004
- ↑ Saddam: 'İsrail'e sınırımız olsa çoktan girmiştik' (Hürriyet)
- ↑ Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 29 сакавіка 2019.
- ↑ «International Herald Tribune»: Остановить белорусскую торговлю оружием(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 4 красавіка 2022.