![](../I/Chorgest%C3%BChl_St._Martin_Memmingen_-_Intarsien_(10).JPG.webp)
Інта́рсія (ад італ.: intarsio) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інкрустацыя, выкананая дрэвам па дрэве.
Сёння, як і шмат стагоддзяў таму, інтарсія ствараецца выключна ўручную і з’яўляецца атрыбутам дарагой мэблі. Для вырабу інтарсіі падбіраюць розную па колеры драўніну, якую наразаюць на найтонкія стужкі шпону, папярэдне выдаліўшы ўсе дэфекты. Атрыманыя стужкі-палоскі склейваюць да лістоў неабходнага памеру, з якіх выразаюць дэталі для мазаікі.
Дэталі, якія ўтвараюць узор, шчыльна падганяюцца адна да адной, склейваюцца і ўкладваюцца ў прадмет, які аздабляецца. Затым знешні бок набору старанна паліруецца.
Як і інкрустацыя, інтарсія зарадзілася на Старажытным Усходзе, у Егіпце, і дасягнула вельмі высокага ўзроўню ў Старажытнай Грэцыі, і ў Рыме, дзе арнаменты рабіліся з клёна, самшыта, падуба, жалезнага дрэва, кізіла.
Літаратура
- Я. М. Сахута. Інтарсія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).