Інсульт
Зрэз галаўнога мозга, які загінуў ад інсульту
Зрэз галаўнога мозга, які загінуў ад інсульту
МКХ-10 I60.-I64.
МКХ-9 434.91
OMIM 601367
DiseasesDB 2247
MedlinePlus 000726
eMedicine neuro/9 
MeSH D020521
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інсу́льт, або мазгавы́ ўда́р[1] — вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (на працягу некалькіх хвілін, гадзін) з'яўленнем ачаговай і/або агульнамазгавой неўралагічнай сімптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны або прыводзіць да смерці хворага ў больш кароткі прамежак часу з прычыны цэрэбраваскулярнай паталогіі.

Да інсультаў адносяць інфаркт мозгу, кровазліццё ў мозг і субарахнаідальнае кровазліццё, якія маюць этыёпатагенетычныя і клінічныя адрозненні.

З улікам часу рэгрэсіі неўралагічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу 24 гадзін, у адрозненне ад уласна інсульту) і малы інсульт (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу трох тыдняў пасля пачатку захворвання).

Прычыны

Узнікненню інсульту спрыяе павышаны крывяны ціск, сардэчная недастатковасць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленне, дыябет, ішэмія і сядзячы лад жыцця[2].

Праявы

Немач выяўляецца праз слабасць, страту адчувальнасці (параліч) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэнне зроку, цяжкасць маўлення і разумення простых сказаў, галавакружэнне, страту раўнавагі ў спалучэнні з дваеннем у вачах і аняменнем, галаўны боль[3], цяжкасці з глытаннем[4].

Зноскі

  1. Мазгавы ўдар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 508. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  2. Святлана Барысенка. Інсульт: ці рызыкуеце вы // Звязда : Газета. — 11 чэрвеня 2009. — № 106 (26464). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. Вольга Цыбульская. Інсульт: дарагая кожная хвіліна // Краіна здароўя. — 1 жніўня 2009. — № 26 (140). — С. 5.
  4. Святлана Барысенка. Калі гэта інсульт // Краіна здароўя. — 14 лютага 2009. — № 4 (118). — С. 4.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.