РУП «Інстытут ільну» | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | навукова-даследчы інстытут[d] |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Іван Антонавіч Голуб |
Намеснік дырэктара | Віктар Зігмунтавіч Богдан |
Заснаванне | |
Дата заснавання | студзень 2000 |
institut-lna.by |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстыту́т ільну́» — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Знаходзіцца ў вёсцы Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Апісанне
Даследаваннем ільна займаецца 18 навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь. РУП «Інстытут ільну» ажыццяўляе канцэнтрацыю, абагульненне і каардынацыю навукова-даследчай працы іншых НДУ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па дадзенай тэматыцы (у ролі сувыканаўцаў праграм і праектаў).
«Інстытут ільну» — адзін з выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы «Генафонд».
Структура
- Аддзел селекцыі і семенаводства
- Аддзел агратэхнікі ільна
- Лабараторыя якасці ільнапрадукцыі
- Інфармацыйна-аналітычны аддзел
- Вытворчы аддзел
- Аспірантура[2]
Дасягненні
- Патэнт 411 на сорт ільна «Грант»
- Патэнт 410 на сорт ільна «Салют»
- Патэнт 343 на сорт ільна «Опус»
- Патэнт 337 на сорт ільна «Ілім»
- Патэнт 328 на сорт ільна «Веста»
- Патэнт 327 на сорт ільна «Ласка»
- Патэнт 146 на сорт ільна «Іва»
- Патэнт 75 на сорт ільна «Блакіт»
- Патэнт 147 на сорт ільна «Ярок»[3]
Зноскі
Літаратура
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.