Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі | |
---|---|
Арыгінальная назва | альтэрн.: Інстытут хіміі новых матэрыялаў[1] |
Заснаваны | 1998 |
Супрацоўнікаў |
|
Сайт | ichnm.by |
Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1998 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Францыска Скарыны, 36.
Гісторыя
Інстытут створаны Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 кастрычніка 1998 года на базе Хіміка-тэхналагічнага цэнтра і Аддзела кінетыкі і рэакцыйнай здольнасці Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі. З 1998 года па 2007 год Інстытут уваходзіў у Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі. З 2007 па 2020 год знаходзіўся ў Аддзяленні фізіка-тэхнічных навук, у складзе НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве. У 2020 г. Інстытут выдзяляецца са складу НПЦ па матэрыялазнаўстве і вяртаецца ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі[3].
Будова па стане на 01.06.2022
- Аддзел фізіка-хіміі тонкаплёначных матэрыялаў
- Лабараторыя мікра- і нанаструктураваных сістэм
- Лабараторыя аптычных анізатропных плёнак
- Лабараторыя «Матэрыялы і тэхналогіі вадкакрышталічных прылад»
- Лабараторыя арганічных кампазіцыйных матэрыялаў
- Лабараторыя лесахімічных прадуктаў і тэхналогій
- Лабараторыя нафтахімічных прадуктаў
Дырэктары інстытута ў розныя гады
- Уладзімір Янокавіч Агабекаў (1998—2020)
- Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў (з 2020)
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.