Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі
Заснаваны 1929
Сайт ifoch.bas-net.by/en

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1929 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Сурганава, 13. Інстытут займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў сферы распрацоўкі, вырабу і выкарыстання іонаабменных кудзелістых матэрыялаў. Шырока вядомыя паспяховыя працы Інстытута ў галіне стварэння палімерных мембран і мембранных тэхналогій, штучных субстратаў для вырошчвання раслін, тонкага арганічнага сінтэзу, распрацоўкі новых біялагічна актыўных кампазіцый, субстанцый лекавых прэпаратаў.

Гісторыя інстытута

Інстытут з’яўляецца правапераемнікам Інстытута хіміі Беларускай акадэміі навук, які быў створаны 18 снежня 1929 года. Пад сучаснай назвай працуе з 1 студзеня 1959 года.

Структура інстытута

  • Лабараторыя мембранных працэсаў
  • Лабараторыя іоннага абмену і сорбцыі
  • Лабараторыя сінтэзу і даследаванні ўласцівасцей іонаабменных валокнаў
  • Аддзел лекавых рэчываў:
    • Лабараторыя сінтэзу і даследаванні ўласцівасцей біялагічна актыўных рэчываў
    • Лабараторыя вытворных амінакіслот
    • Тэматычная група тэхналогіі біялагічна актыўных рэчываў
    • Тэматычная група мікрабіялагічнага сінтэзу
  • Аддзел арганічнай хіміі:
    • Лабараторыя хіміі біякан’югатаў
    • Лабараторыя элементаарганічных злучэнняў
    • Тэматычная група хіміі азотазмяшчальных арганічных злучэнняў
    • Тэматычная група аптычных палярызатараў
  • Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследаванняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.