Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук | |
---|---|
Арыгінальная назва | польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk |
Дата заснавання | 1954 |
Тып | навуковая ўстанова |
Дырэктар | Ганна Зялінская |
Юрыдычны адрас | Польшча, 00-337 Варшава, вул. Ярача, 1 |
Сайт | ispan.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук (польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk) — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Польскай акадэміі навук.
Гісторыя
У 1954 годзе намаганнямі прафесара Тадэвуша Лер-Сплавінскага і прафесара Здзіслава Штыбера Польская акадэмія навук заснавала Аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук. У 1977 годзе падраздзяленне ПАН атрымала статус інстытута, а ў 1992 годзе назва была зменена на Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.
Структура
Інстытут падзелены на чатыры аддзелы:
- Аддзел мовазнаўства
- Аддзел літаратуразнаўства і культуралогіі
- Аддзел гісторыі
- Аддзел нацыянальных студый
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.