Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі
(Інстытут прыродакарыстання НАНБ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Institute for Nature Management, NASB
Заснаваны 1932
Дырэктар Сяргей Аляксандравіч Лысенка
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Юрыдычны адрас 220114, Мінск, вул. Францыска Cкарыны, 10
Сайт nature-nas.by

Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут прыродакарыстання НАНБ) — навукова-даследчая ўстанова Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. Вядзе распрацоўку тэхналогій па атрыманню прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурага вугалю (сарбенты, грунты, арганічныя ўгнаенні, біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства і жывёлагадоўлі, актываваныя вуглі, фарбавальнікі і інш.); тэхналогій атрымання кансервацыйных аліў, змазак, інгібітараў карозіі, танкаплёначных пакрыццяў для металаапрацоўчай прамысловасці; тэхналогій здабычы і выкарыстання азёрных сапрапеляў і сапрапеляў, што залягаюць пад торфам. Вядзе сертыфікацыйныя выпрабаванні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурых вуглёў і інш. Праводіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па кліматалогіі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, геадынаміцы, геаграфіі, палеагеаграфіі.

Гісторыя інстытута

Інстытут быў утвораны 25 снежня 1932 года як Інстытут торфу Беларускай акадэміі навук. З 1936 — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук, з 1940 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1947 — у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1961 — у падпарадкаванні Дзяржплану БССР, у 1963—1966 — у складзе Дзяржаўнага камітэта па паліўнай прамысловасці пры Дзяржплане СССР у якасці Ўсесаюзнага навукова-даследчага інстытута торфу, з 1967 па 1969 і з 1985 па 1987 — у Аддзяленні хімічных навук АН БССР, з 1970 па 1984 і з 1988 па 1990 — у Аддзяленні хімічных і геалагічных навук.

16 сакавіка 1990 быў пераўтвораны ў Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі[1]. Інстытуту былі вызначаны наступныя кірункі даследаванняў:

  • вывучэнне праблем устойлівасці і функцыянавання экалагічных сістэм у прыродна-тэрытарыяльных комплексах, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў экалагічных сістэмах;
  • ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на біясферу;
  • стварэнне навуковых асноў арганізацыі тэрыторый, аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  •  навуковае абгрунтаванне стварэння экалагічна чыстых тэхналогій здабычы і перапрацоўкі торфу, выкарыстання тарфяных рэсурсаў;
  • распрацоўка прынцыпаў і метадаў маніторынгу стану навакольнага асяроддзя і геаэканіфармацыйнае забеспячэнне прыродакарыстання.

З 1990 па 1998 Інстытут уваходзіў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 — у склад Аддзялення хімічных навук і навук аб Зямлі. Ад 2004 уваходзіць у Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.

Паводле Пастановы Прэзідыума НАН Беларусі № 3 ад 10 траўня 2007 1 жніўня 2008 Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго лабараторый Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. Ператвораны інстытут атрымаў назву Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі. Дырэктарам Інстытута быў прызначаны член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Кірылавіч Карабанаў.

Навуковыя кірункі

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляюцца:

  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання і нетракарыстання, аховы навакольнага асяроддзя;
  • ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы;
  • навуковае абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў;
  • вывучэнне ўмоў фарміравання і ацэнка стану прэсных пітных і мінеральных вод;
  • вывучэнне геадынамікі зямной кары і сучасных геалагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі;
  • геаэкалагічнае абгрунтаванне праектавання і размяшчэння асабліва адказных збудаванняў і эколагабяспечных аб’ектаў.

Выдаецца часопіс «Прыродакарыстанне», які ўваходзіць у спіс ВАК Беларусі.

Структура

У склад інстытута ўваходзяць:

  • Цэнтр па торфе і сапрапелях
  • Цэнтр экалогіі гарадоў і трансгранічнага забруджвання
  • Цэнтр літасферы і мінерагеніі
  • Цэнтр кліматычных даследаванняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Зноскі

Літаратура

  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. Мн., 1956.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. Мн., 1957.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1957 г. Мн., 1958.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1958 год. Мн., 1959.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1959 г. Мн., 1960.
  • Отчет о деятельности Академии наук БССР в 1960 году. Мн., 1961.
  • Отчет о деятельности Академии наук в 1961 году (проект). Мн., 1962.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1965 год. Мн., 1966.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1967 год. Мн., 1968.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1968 год. Мн., 1969.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1969 году. Мн., 1970.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1970 году. Мн., 1971.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1984 году. Мн., 1985.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1985 году. Мн., 1986.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1986 году. Мн., 1987.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1987 году. Мн., 1988.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1988 году. Мн., 1989.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1989 году. Мн., 1990.
  • Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. Мн., 1992.
  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. Мн., 2000.
  • Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. Мн., 2005.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2007 году. Мн., 2008.
  • Лиштван И. И. Становление и развитие Института торфа — Института природопользования Национальной академии наук Беларуси // Природопользование. — 2012. — Вып. 22. — С. 17-23.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.