Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Meat and Dairy Industry of the National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 1960 |
Год рэарганізацыі | 1986 |
Тып | навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства |
Дырэктар | Гардзей Уладзіміравіч Гусакоў |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220075 Мінск, Партызанскі пр-т, 172. |
Сайт | instmmp.by |
Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі — навуковая ўстанова, якая ўваходзіць у структуру Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
У жніўні 1960 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў была створана навукова-даследчая лабараторыя малочнай галіны. У 1960 годзе пастановай Саўнаргаса Беларускай ССР на базе лабараторыі малочнай прамысловасці быў створаны Беларускі філіял Усесаюўнага НДІ малочнай прамысловасці (БФ УНДІМП) Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР. У 1978— 1979 гадах быў пабудаваны новы будынак філіяла, механічная эксперыментальная вытворчасць і вопытны малочны завод.
У 1986 годзе ў адпаведнасці з пастановай Дзяржаграпрама СССР на базе Беларускага філіяла УНДІМП, праектна-канструктарскага бюро мясной і малочнай прамысловасці Дзяржаграпрама Беларускай ССР, і іншых арганізацый было створана Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці».
У 2000 годзе згодна загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ДП прадпрыемства «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДКТІММП». Паводле Загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года № 242 УП «БелНДКТІММП» увайшло ў склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню. У гэтым жа годзе УП «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»).
Агульная характарыстыка
Дзейнасць інстытута накіравана на ўдасканаленне і навуковае суправаджэнне малочнай і мясной галін Рэспублікі Беларусь і ўключае наступныя асноўныя напрамкі:
- распрацоўка і вытворчасць бактэрыяльных заквасак, прадуктаў для дзіцячага харчавання, а таксама харчовых дабавак функцыянальнай накіраванасці для мясной і малочнай прамысловасці;
- распрацоўка новых відаў прадуктаў, рэсурса- і энергасберагаючых, інавацыйных і імпартазмяшчальных тэхналогій і абсталявання для вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі;
- распрацоўка новых тэхналогій і спосабаў санітарнай апрацоўкі тэхналагічнага абсталявання і вытворчага памяшкання;
- распрацоўка сучасных арганізацыйна-эканамічных падыходаў і падыходаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці мясной і малочнай прамысловасці;
- правядзенне выпрабаванняў сыру і гатовай прадукцыі па паказчыках якасці і бяспекі;
- стандартызацыя і нармаванне ў мясной і малочнай галінах;
- навукова-тэхналагічнае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, аказанне навукова-метадычнай і кансультацыйнай дапамогі спецыялістам прадпрыемстваў, удзел у развіцці і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм і інш.
Дырэктары
- Анатоль Фёдаравіч Крукаў (1986—1990)
- Канстанцін Васільевіч Аб’едкаў (1990—1993)
- Анатоль Максімавіч Дзмітрыеў (1993—2001)
- Мікалай Аляксандравіч Пракоп’еў (2001—2005)
- Аляксей Віктаравіч Меляшчэня (2005—2006)
- Зянон Валянцінавіч Лоўкіс (з 2006)
Літаратура
- Мясной і малочнай прамысловасці Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 78—79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).