Інстытут бізнесу | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | School of Business of BSU |
Заснаваны | 1996 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Адрас | вул. Шпалерная, 7 |
sb.bsu.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта або Інстытут бізнесу — дзяржаўная ўстанова адукацыі. Створана ў красавіку 1996 года пад назвай Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій пры БДУ. У 1999 годзе Спецыяльны факультэт атрымаў назву Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту тэхналогій. У 2004 г. Міжнародная вышэйшая школа была перайменавана ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ[1]. У 2018 г. ператвораны ў Інстытут бізнесу БДУ.
У інстытуце навучаецца больш за 2800 студэнтаў і слухачоў. Агульная колькасць выпускнікоў — больш за 3500 чалавек.
Гісторыя стварэння і станаўлення
Інстытут ствараўся як міжнародны адукацыйны праект сумесна з амерыканскімі бізнес-школамі. Першая праграма Інстытута — магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ давала магчымасць атрымаць амерыканскі дыплом магістра. За перыяд развіцця Інстытута функцыянавала некалькі адукацыйных праграм, выкладанне на якіх вялося выключна на англійскай мове:
- магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ;
- праграма падрыхтоўкі кадраў для кампаніі Філіпс;
- сумесная беларуска-нарвежская праграма па лагістыцы;
- англамоўная праграма МВА
Усе выкладчыкі ў першыя гады пасля заснавання інстытута прайшлі навучанне і стажыроўку ў Амерыцы. На працягу шасці гадоў выкладанне вялося толькі на англійскай мове, шэраг курсаў чыталі выкладчыкі з ЗША, Швецыі, Францыі.
У 1998 годзе адбыўся першы выпуск магістраў па спецыяльнасці «Менеджмент».
У 1999 годзе пачала працу адукацыйная праграма магістарскага ўзроўню «Master of Business Administration» (МВА).
У 2004 годзе адбыўся набор студэнтаў на навучанне па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (бакалаўрыят). Інстытут з’яўляецца ініцыятарам пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» ў Рэспубліцы Беларусь і ўстановай адукацыі-распрацоўшчыкам навучальнага плану спецыяльнасці.
У 2004 годзе пачала працаваць праграма перападрыхтоўкі «Еўрапейскі менеджар». Да ІБМТ БДУ праграма функцыянавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
У 2006 годзе ў рамках партнёрства з Molde University College (Нарвегія) адкрыта Сумесная беларуска-нарвежская магістарская праграма па лагістыцы.
У рамках падпісанай сумеснай дамовы пра супрацоўніцтва паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій Германіі ІБМТ БДУ ў 2007 годзе прызначаны каардынатарам Сумеснай беларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе на базе існай англамоўнай праграмы МВА ІБМТ БДУ разглядалася магчымасць стварэння першай беларускай англамоўнай праграмы МВА, якая магла б прэтэндаваць на міжнародную акрэдытацыю CEEMAN і АМВА.[2] Аднак праект па стварэнні праграмы быў замарожаны па патрабаванні афіцыйнага Мінска ў адказ на рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе праект ІБМТ па стварэнні англамоўнай адукацыйнай праграмы МВА, акрэдытаванай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ўключаны ў Нацыянальную праграму міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі на 2012—2016 гады.
2013 год. Пачата падрыхтоўка магістраў па спецыяльнасці «Тэхналогіі кіравання персаналам».
2014 год. Пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (першая ступень вышэйшай адукацыі) цалкам на англійскай мове. Адкрыты філіял кафедры бізнес-адміністравання інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій на базе Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Варшаве. Падпісана Пагадненне аб праграме двайных дыпломаў для студэнтаў спецыяльнасці «Лагістыка» з універсітэтам прыкладных навук Кюменлааксо (Фінляндыя).
2016 год. Адкрыта праграма магістратуры «Кіраванне банкаўскім бізнесам». Пачата супрацоўніцтва з Балтыйскай асацыяцыі развіцця менеджменту (Літва)
2017 год. Пачата падрыхтоўка спецыялістаў па IPO. Інстытут прыняты ў члены AACSB і з’яўляецца першай установай Беларусі, прынятай у гэтую сусветную арганізацыю.
9 красавіка 2018 года на пасяджэнні Савета БДУ было прынята рашэнне аб далучэнні да Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій і перайменаванні ў Інстытут бізнесу БДУ.
Структура інстытута
Структура інстытута ўключае 7 кафедр, цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, а таксама шэраг аддзелаў для забеспячэння навучальнай і арганізацыйнай працы.
Кафедры Інстытута:
- кафедра бізнес-адміністравання
- кафедра інавацыйнага кіравання
- кафедра лагістыкі
- кафедра маркетынгу
- кафедра прававых і гуманітарных дысцыплін
- кафедра фінансаў і менеджменту
- кафедра лічбавых сістэм і тэхналогій
Спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі
- Бізнес-адміністраванне
- Лагістыка
- Маркетынг
- Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі
Спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура)
- МВА[3] (навучанне на рускай і англійскай)
- MBA HRM (кіраванне чалавечымі рэсурсамі)
- Маркетынгавыя камунікацыі і рэклама ў бізнесе
- Фінансавы менеджмент (навучанне на рускай і англійскай)
- Фінансы і крэдыт (навучанне на рускай і англійскай)
- Маркетынгавыя камунікацыі ў лічбавай эканоміцы
- Лічбавая лагістыка
- Тэхналогіі кіравання персаналам (навучанне на рускай і англійскай)
- Інавацыйны менеджмент (навучанне на рускай і англійскай)
- Кіраванне лічбавай трансфармацыяй бізнесу
- Фінансы нерухомасці
- Фінансавы маркетынг
- Кіраванне праектамі
Спецыяльнасці перападрыхтоўкі
На праграмах перападрыхтоўкі ажыццяўляецца навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галінах кіравання, лагістыкі, фінансаў, IT-тэхналогій:
- Еўрапейскі менеджар (спецыяльнасць «Дзелавое адміністраванне»)
- Лагістыка
- Рэкламны менеджмент
- Кіраванне персаналам
- Бухгалтарскі ўлік і кантроль
- Фінансы
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм
- Web-дызайн і камп’ютарная графіка
- Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў
- Сучасная замежная мова
- Замежная мова (англійская)
- Дызайн графічны
- Міжнародны маркетынг
- Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу
Спецыяльнасці падвышэння кваліфікацыі
- МСФС&DIP
- Кіраванне закупкамі
- Фінансавы дырэктар
- Экалогія
- Маркетынг
- Практычнае бізнес-планаванне
- ВЭД і таможнае рэгуляванне
- Эфектыўны кіраўнік
- Кіраванне праектамі і партфелямі ў арганізацыі
- Права і эканоміка інтэлектуальнай уласнасці
- Кіраванне бізнес-працэсамі
- Маркетынгавае забеспячэнне ў рытэйле
- Кіраўніцкі ўлік і кантролінг
- Актуальныя праблемы падбору і развіцця персаналу ў арганізацыі
- Біржавая справа
- Эфектыўныя тэхналогіі і практыкі кіравання арганізацыяй
- Вытворныя страхавыя інструменты
- Лінгвістычнае суправаджэнне бізнесу
Міжнароднае супрацоўніцтва
Адным з кірункаў дзейнасці Інстытута з’яўляецца міжнароднае партнёрства.
Формы міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута бізнесу БДУ — гасцявыя лекцыі знакамітых выкладчыкаў бізнес-школ іншых краін[4], стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў, сумесныя семінары, міжнародныя канферэнцыі[5], сумесныя адукацыйныя праграмы.
Дабрачынная дзейнасць інстытута
У Інстытуце бізнесу БДУ на нязменнай аснове працуе дабрачынны праект адраснай дапамогі Інстытута — «Добрая справа». Першая дабрачынная акцыя была праведзена ў 2001 годзе. Праект — гэта шматлікія мерапрыемствы, дзе адбываецца збор сродкаў для дзяцей з прытулку часовага ўтрымання і старых з дому састарэлых Мінскага раёна[6], а таксама традыцыйныя акцыі падчас пасвячэння ў студэнты, на калядных сустрэчах праграм, на выпускных цырымоніях і падчас штогадовага Клубнічнага фэсту[7].
Дырэктары
- Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (1996—2018)
- Пётр Іванавіч Брыгадзін (2018—2021)
- Выканаўца абавязкаў дырэктара Валерый Віктаравіч Манкевіч (з 2021)
Зноскі
- ↑ 15 гадоў бізнес-адукацыі(недаступная спасылка)
- ↑ Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ўзніме кіраўніцтва прадпрыемстваў на новы ўзровень.(недаступная спасылка)
- ↑ МВА — практыка-арыентаваная магістратура(недаступная спасылка)
- ↑ Былы фулбрайтэр наведаў Беларусь Архівавана 15 лютага 2013.
- ↑ Прадстаўнічая канферэнцыя ў ІБМТ БДУ(недаступная спасылка)
- ↑ Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ чарговы раз правёў дабрачынную акцыю (недаступная спасылка)
- ↑ У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ праходзіць другі дабрачынны клубнічны фестываль(недаступная спасылка)