Інжынерная сістэма: адмена сістэмы, якую разглядаюць у тэхніцы і сістэмным праектаванні (звычайна пад назвай проста «сістэмы»); сукупнасць разнастайных элементаў (частак сістэмы), якія разам выпрацоўваюць вынікі, немагчымыя для працы паасобных элементаў. У лік магчымых элементаў могуць уваходзіць людзі, апаратура, праграмы, збудаванні, правілы, дакументы і наогул, усякія аб'екты, неабходныя дзеля выпрацоўвання вынікаў сістэмнага ўзроўню.
У лік магчымых вынікаў працы інжынернай сістэмы ўваходзяць таксама існыя на ўзроўні сістэмы здольнасці, уласцівасці, параметры, функцыі, паводзіны і прадукцыйнасць[1].
Тая вартасць, якая дадаецца сістэмай як цэлым, па-за незалежнымі ўкладамі асобных частак, ствараецца найперш адносінамі паміж часткамі (спосабамі іх узаемадзення).
Зноскі
Літаратура
- A Consensus of the INCOSE Fellows // INCOSE. — На афіц. пляцоўцы Архівавана 16 красавіка 2008..
- Паводле: Maier and Rechtin (2000), The Art of Systems Architecting, 2nd Edition, ISBN 0-8493-0440-7.