Інду́зій (ад лац.: indusium — жаночая верхняя туніка) — невялікі эпітэліяльны выраст на паверхні ліста папарацей, які прыкрывае кучкі (сорусы) спарангіяў. Развіваецца з эпідэрмісу ліста, плацэнты, на якой сядзяць спарангіі, ці ўтвараецца загорнутым краем ліста.
- Маладая лісцінка папараці мужчынскай пакрытая сорусамі
- Лісцінка пакрытая спелымі сорусамі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.