Мястэчка
![]()
Індра на карце Латвіі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Індра (лат.: Indra) — мястэчка на паўднёвым усходзе Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Індрскай воласці. Памежная чыгуначная станцыя Латвійскай чыгункі на мяжы з Беларуссю на лініі Даўгаўпілс — Полацк.
Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад Краславы, за 5 км ад мяжы Латвіі з Рэспублікай Беларусь.
Гісторыя
Па рацэ Індрыцы, якая працякае на паўночны захад ад мястэчка, раней праходзіла мяжа паміж Лівоніяй і Вялікім княствам Літоўскім. Паблізу размяшчаецца таксама археалагічны помнік — Індрыцкае гарадзішча.
24 мая 1866 года была адкрыта чыгуначная станцыя «Індра» у складзе лініі Даўгаўпілс — Полацк Дзвінска-Віцебскай чыгункі.
У савецкі час населены пункт быў цэнтрам Індрскага сельсавета Краслаўскага раёна. У мястэчку размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса імя Фрунзе і цэнтральная сядзіба калгаса імя Калініна.

З 1921 па 1940 годы на станцыі Індра размяшчаліся органы мытнага і памежнага кантролю Латвіі на мяжы з Савецкім Саюзам, з 1991 года — на мяжы з Рэспублікай Беларусь. Ажыццяўляецца мытнае і пагранічные афармленне пасажырскіх і грузавых цягнікоў.
Зноскі
- T. Altbergs, K. Augustāne, I. Pētersone. Dzelzceļi Latvijā. — Rīga: Jumava, 2009, С. 42. ISBN 978-9984-38-698-0
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)