Першая Індакітайская вайна
Асноўны канфлікт: Індакітайскія войны
Салдат Замежнага легіёна (1954)
Салдат Замежнага легіёна (1954)
Дата 19 снежня 19461 жніўня 1954
Месца Паўднёва-Усходняя Азія
Вынік Перамога Дэмакратычнай рэспублікі В'етнам
Вывад французскіх войскаў з В'етнама
Падзел В'етнама
Праціўнікі
Сцяг Францыі Французскі Саюз:

Пры падтрымцы:
ЗША (з 1950)

Дэмакратычная рэспубліка В'етнам
Патэт Лаа (з 1950)
Пры падтрымцы:
СССР
КНР
Камандуючыя
Жак Філіп Леклерк
(1945—1946)
Сцяг Францыі Жан Эцьен Валюі
(1946—1948)
Сцяг Францыі Ражэ Блэзо
(1948—1949)
Сцяг Францыі Марсель Марыс Карпанцье
(1949—1950)
Сцяг Францыі Жан дэ Латр дэ Тасіньі
(1950—1951)
Сцяг Францыі Рауль Салан
(1952—1953)
Сцяг Францыі Анры Навар
(1953—1954)
Во Нгуен Зіяп
Хо Шы Мін
Суфанувонг
Сілы бакоў
Французскія УС: 190000
Мясцовыя дапаможныя падраздзяленні: 55000
Армія Дзяржавы В'етнам: 150000
Усяго: ~400000
Галоўныя сілы: 125000
Рэгіянальныя сілы: ~75000
Апалчэнне: ~250000
Усяго: 450000
Страты
Францыя: 75 581 загінулых, 64 127 паранены, 40 000 патрапілі ў палон

Дзяржавы В'етнам: 18 714 загінулых[1][2]

175 000—500 000 загінулых[2][3]
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Першая Індакітайская вайна (Індакітайская вайна) — вайна якую вяла Францыя супраць в’етнамскіх паўстанцаў, каб захаваць свае індакітайскія калоніі. У В’етнаме вядома як «Вайна Супраціўлення».

    Асноўныя падзеі вайны адбываліся ў 1945—1954 гг. на в’етнамскай тэрыторыі, дзе рознымі сіламі былі абвешчаны дзве дзяржавы: 2 верасня 1945 года камуністы абвясцілі Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам, а ў 1949 годзе французы абвясцілі Дзяржаву В’етнам.

    Таксама баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, аднак тут яны не аказалі значнага ўплыву на ход вайны.

    Ва ўсіх выпадках Францыя пры падтрымцы мясцовых саюзнікаў (а з 1950 года і пры падтрымцы ЗША) вяла барацьбу супраць мясцовых камуністычных паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць сваіх краін пры падтрымцы Кітая і СССР.

    Па выніках перамоў, якія прайшлі пасля паражэння французаў, французскія войскі пакінулі Індакітай, а В’етнам часова падзяляўся на дзве часткі па 17-й паралелі (дзе стваралася дэмілітарызаваная зона), з перагрупоўкай В’етнамскай народнай арміі на поўнач і сіл Французскага Саюза на поўдзень. Затым, у ліпені 1956 г., меркавалася правядзенне свабодных выбараў у абедзвюх частках краіны з мэтай вызначэння будучага палітычнага рэжыму і ўз’яднання краіны.

    Зноскі

    1. Spencer Tucker, Encyclopedia of the Vietnam War (1998)
    2. 1 2 Clodfelter, Michael, Vietnam in Military Statistics (1995)
    3. T. Lomperis, From People’s War to People’s Rule (1996)

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.