Інвентарны нумар (парадкавы нумар рэгістрацыі) у музеязнаўстве — нумар, які прысвойваецца кожнаму музейнаму прадмету пры яго запісе ў інвентарныя кнігі. Інвентарныя нумары наносяцца адмысловай нязмыўнай фарбай на ніжнюю або іншую нябачную паверхню музейных прадметаў без шкоды для іх захаванасці[1].
Гэты нумар не можа быць прысвоены іншаму музейнаму прадмету нават у выпадку яго перадачы, страты і інш. Калі ў музейны збор паступіла калекцыя (напрыклад, манет, ці калекцыя асабістых рэчаў), то інвентарны нумар прысвойваецца толькі ёй, а кожны прадмет, з якога яна складаецца, атрымлівае дробавы нумар: у лічніку — нумар калекцыі па інвентарнай кнізе, а ў назоўніку — нумар музейнага прадмета паводле дадзенага палявога ці калекцыйнага вопісу (напрыклад: 165/3). Гэта дае магчымасць захаваць цэласнасць сабранага матэрыялу. Напрыклад, сервіз, які складаецца з 30 прадметаў, будзе мець агульны № 256/1-30, а далей кожны прадмет набудзе свой парадкавы нумар: 256/1, 256/2, 256/3 і г.д[2].
Зноскі
- ↑ Сафонов, А. А. Музееведение : учебник и практикум для среднего профессионального образования / А. А. Сафонов, М. А. Сафонова. — Москва : Издательство Юрайт, 2020. — 300 с. — (Профессиональное образование). — ISBN 978-5-534-10773-9
- ↑ ОПИСАНИЕ МУЗЕЙНЫХ ПРЕДМЕТОВ
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх