Інах | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἴναχος | |
Сфера ўплыву | Inachos[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Акіян |
Маці | Тэфіда[d] |
Жонка | Melia, Argeia[d] і Colaxe[d] |
Дзеці | Іо, Mycene[d], Аргус, Фараней, Philodice[d], Pegeus[d] і Casus[d] |
Іна́х (стар.-грэч.: Ἴναχος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі рачны бог.[1][2] Сын Акіяна і Тэфіі.[3] Таксама бацькам Інаха называлі Айнея.[4] Сястра і жонка Інаха — Аргія[5], бацька Фаранея і Эгіялея, паводле адной з версій таксама бацька Іо[6]. Паводле падання, Інах быў ракой і разам з Кефісам і Астэрыёнам вырашаў спрэчку паміж Пасейдонам і Герай аб валоданні краінай.[7] Абвясціў што зямля належыць Геры, і ў гневе Пасейдон высушыў у ёй крыніцы.[8] Паводле іншых апавяданняў, Пасейдон паводкай заліў большую частку краіны. На тым месцы, адкуль стала спадаць вада, пабудавалі храм Пасейдону Прасклістыю.[9]
Або Інах быў царом, назваў раку сваім імем і заснаваў ахвярапрынашэнні Геры.[10] Ёсць апавяданне, што першыя аргівяне, якіх Інах прывёў з іх земляў у даліну, харчаваліся дзікімі грушамі.[11] Пабудаваў горад Аргас.[12]. Паводле Герадота яго дачка Іо была выкрадзена фінікійцамі падчас іх знаходжання ў Аргасе, у які яны прыбылі для продажу тавара.[13]
Дзеючая асоба сатыраўскай драмы Сафокла «Інах» (фр.269-289 Рат) і п’есы невядомага аўтара «Іо».
Заўвагі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.512
- ↑ Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.169
- ↑ Гігін. Міфы. Увядзенне 6
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.122 М.-У.
- ↑ Гігін. Міфы 143
- ↑ Щукарёв А. Н.,. Ио // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 5; Нон. Дзеянні Дыяніса XXXVI 127
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 1; 1, 3-4; III 1, 1
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 22, 4
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 4
- ↑ Плутарх. Грэчаскія пытанні 51
- ↑ Клімент. Страматы I 102, 1
- ↑ Герадот. Гісторыя. 1.1
Літаратура
- Щукарёв А. Н.,. Инах // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.