Інакенцій X | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Innocentius PP. X | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Урбан VIII | ||||||
Пераемнік | Аляксандр VII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Giandomenico Spinola[d] | ||||||
Пераемнік | Gil de Albornoz y Espinosa[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, дыпламат | ||||||
Нараджэнне |
6 мая 1574[1][2] |
||||||
Смерць |
7 студзеня 1655[3][4][…] (80 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | House of Pamphili[d] | ||||||
Бацька | Camillo I Pamphili[d][5] | ||||||
Маці | Flaminia Cancellieri del Bufalo[d][5] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | ||||||
Кардынал з | 1627 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інакенцій X (лац. Innocentius PP. X, свецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; 7 мая 1574 — 7 студзеня 1655) — Папа Рымскі з 15 верасня 1644 да 7 студзеня 1655 г.
Біяграфія
Джамбатыста Памфілі нарадзіўся 6 мая 1574 года ў Рыме ў сям’і з Губіа, якая была ў далёкім сваяцтве з Борджа. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе Аляксандру VI.
Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у Рымскай курыі. Урбан VIII прызначыў яго нунцыем у Францыю, а затым — у Іспанію. У 1629 годзе быў прызначаны кардыналам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім непатам, Каміла Барберыні, які атрымаў кардынальскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на папскі прастол. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці кардынала-непата Алімпія Майдалькіні, празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.
У 1648 годзе Папа асудзіў заключэнне Вестфальскага міру, які спыніў Трыццацігадовай вайне. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў янсенізм — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў Францыі. З мэтай пашырэння тэрыторыі папскай дзяржавы Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага княства Кастра, якое належала сям’і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.
Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як галерэя Дорыа-Памфілі. Выбудаваная па загадзе пантыфіка віла Памфілі — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 3 мая 2018.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Innocent X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni Battista Pamphilj // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.