Імідж (ад англ.: image — «вобраз», «выява») — штучны вобраз, які фарміруецца ў грамадскай ці індывідуальнай свядомасці сродкамі масавай камунікацыі і псіхалагічнага ўздзеяння. Імідж ствараецца прапагандай, рэкламай з мэтай фарміравання ў масавай свядомасці пэўных адносін да аб’екта і можа спалучаць як рэальныя ўласцівасці аб’екта, так і неіснуючыя, якія прыпісваюцца.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.