Аграгарадок
Імянін ![]()
Імянін на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Імяні́н[1] (трансліт.: Imianin, руск.: Именин) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Імянінскага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на паўночны захад ад горада і 16 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Драгічын, 94 кіламетры ад Брэста.
Насельніцтва
- 317 двароў, 780 жыхароў (1997)
Назва вёскі
Адметна, што афіцыйная назва вёскі дастаткова рэдка ўжываецца вяскоўцамі і жыхарамі навакольных вёсак, асабліва сярод насельніцтва сталага ўзросту. Часцей карыстаюцца мясцовай назвай — Тарака́нь (мясцовы дыялект). Афіцыйная назва ўжываецца пераважна ў множным ліку — Імініны (мясцовы дыялект).
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
Вядомыя асобы
- Пётр Якаўлевіч Грыцук (1927—2006?) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тарака́нь, ж.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імянін (Драгічынскі раён)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.