Імхатэп | |
---|---|
Дата нараджэння | XXVIII стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XXVII стагоддзе да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Kheredu-ankh[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імхатэп — выдатны старажытнаегіпецкі дойлід часоў Старога царства, вярхоўны саноўнік Джосера — другога фараона III дынастыі (2630—2611 да н.э.), Вярхоўны жрэц Ра ў Геліопалі. Пазней шанаваўся ў якасці бога лекавання. Імхатэп лічыцца першым вядомым у сусветнай гісторыі архітэктарам і вучоным.
Біяграфія
Імхатэп спраектаваў першую ступеньчатую піраміду ў Сакары каля Мемфіса (гл. піраміда Джосера), а таксама комплекс архітэктурных збудаванняў вакол піраміды. Імхатэп лічыцца вынаходнікам пірамідальнай архітэктурнай формы: ён прапанаваў надбудаваць над каменнай мастабай (прамавугольным магільным збудаваннем) фараона яшчэ 3 мастабы памерам паменш, ператварыўшы мастабу ў чатырохступенную піраміду (пазней колькасць прыступак піраміды была павялічана да 6, і яна дасягнула 61 м у вышыню).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2