Імператарская пячатка Японіі — сімвал у выглядзе жоўтай ці аранжавай 16-пялёсткавай хрызантэмы. Пачынаючы з перыяду Камакура лічыцца эмблемай японскіх імператараў і членаў японскай імператарскай сям'і.
Імператарская пячатка часам выкарыстоўваецца ў якасці дзяржаўнага герба, хоць афіцыйнага герба краіны ў Японіі не існуе.
Малюнак імператарскай пячатка складаецца з цэнтральнага кола, акружанага шаснаццаццю пялёсткамі, звонку іх акружае другі шэраг пялёсткаў.
Як асабістая пячатка выява хрызантэмы ўпершыню было выкарыстана імператарам Го-Тоба. У якасці мона імператарскага дома малюнак хрызантэмы быў прыняты з 1869 года. У часы рэстаўрацыі Мэйдзі згодна з указам 1871 года нікому не было дазволена выкарыстоўваць гэтую пячатку акрамя імператара Японіі. Пасля Другой сусветнай вайны гэтая забарона была адменена.
У кожнага члена імператарскай сям'і была свая мадыфікаваная версія імператарскай пячаткі з 14 пялёсткамі. Святыні сінтаізму таксама выкарыстоўваюць імператарскую пячатку або яе частку ў змененым выглядзе. У цяперашні час сімвалічны малюнак хрызантэмы выкарыстоўваецца ў памяшканнях парламента Японіі і дыпламатычных установах, на атрыбутах палітыкаў, а таксама друкуецца на вокладках японскіх замежных пашпартоў.
Гл. таксама
- Сцяг Японіі
- Інкан — персанальная пячатка, у Японіі замяняе асабісты подпіс
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імператарская пячатка Японіі