Імператарская прэмія (лац.: Praemium Imperiale) — узнагарода дзеячам мастацтва «за іх дасягненні, міжнародны ўплыў, які яны аказалі на сваё мастацтва, духоўнае ўзбагачэнне ўсёй сусветнай супольнасці». Заснавана ў 1988 годзе па прапанове імператара Японіі ў гонар 100-годдзя Асацыяцыі мастацтваў Японіі і памерлага прынца Такамацу, які быў ганаровым заступнікам асацыяцыі на працягу 58 гадоў. Кандыдаты на прэмію вылучаюцца экспертамі міжнароднага класа[1]. Прысуджаецца Японскай мастацкай асацыяцыяй у пяці катэгорыях: жывапіс, скульптура, архітэктура, музыка, кіно/тэатр. Лаўрэаты атрымліваюць суму ў 15 мільёнаў ен (каля 110 тыс. €).
Уручаецца прынцам Хітаці, ганаровым заступнікам Асацыяцыі мастацтваў Японіі.
Лаўрэаты
Год | Жывапіс | Скульптура | Архітэктура | Музыка | Кіно/тэатр |
---|---|---|---|---|---|
2021 | Себасцьян Салгаду | Джэймс Тарэл | Глен Мёркат | Ё Ё Ма | не ўручалася |
2020 | Прэмія не ўручалася | ||||
2019 | Уільям Кентрыдж | Мона Хатум | Тод Уільямс і Білі Тсіен | Анэ-Сафі Мутэр | Банда Тамасабура V |
2018 | П’ер Алешынскі | Фудзіка Накая | Крысціян дэ Партзампарк | Рыкарда Муці | Катрын Дэнёў |
2017 | Шырын Нешат | Эль Анацуі | Рафаэль Манеа | Юсу Н’Дур | Міхаіл Барышнікаў |
2016 | Сіндзі Шэрман | Анет Месажэ | Паўлу Мендэс да Роша | Гідан Крэмер | Марцін Скарсэзэ |
2015 | Ёкоа Таданоры | Вольфганг Лайб | Дамінік Перо | Міцука Утыда | Сільві Гілем |
2014 | Марсьяль Райс | Джузэпэ Пенонэ | Стывен Хол | Арва Пярт | Атал Фугард |
2013 | Мікеланджэла Пісталета | Энтані Гормлі | Дэвід Чыперфілд | Пласіда Дамінга | Фрэнсіс Форд Копала |
2012 | Цай Гацян | Чэка Бананотэ | Хенінг Ларсен | Філіп Глас | Ёка Марысіта |
2011 | Біл Віёла | Аніш Капур | Рыкарда Легарэта | Сэйдзі Адзава | Джудзі Дэнч |
2010 | Энрыка Кастэлані | Рэбека Горн | Таёо Іто | Маўрыцыа Паліні | Сафі Ларэн |
2009 | Хіросі Сугімота | Рычард Лонг | Заха Хадзід | Альфрэд Брэндэль | Том Стопард |
2008 | Рычард Гамільтан | Ілья і Эмілія Кабаковы | Петэр Цумтар | Зубін Мета | Саката Тадзюра IV |
2007 | Даніэль Бюрэн | Тоні Крэг | Герцаг і дэ Мёрон | Даніель Барэнбойм | Элен Сцюарт |
2006 | Яёі Кусама | Крысціян Балтанскі | Фрай Ота | Стывен Райх | Мая Плісецкая |
2005 | Роберт Рыман | Ісэй Міякэ | Ёсіа Танігуці | Марта Аргерых | Мерс Канінгем |
2004 | Георг Базеліц | Брус Наўман | Оскар Німеер | Кшыштаф Пендарэцкі | Абас Кіярастамі |
2003 | Брыджэт Райлі | Марыа Мерц | Рэм Колхас | Клаўдзіа Абада | Кен Лоўч |
2002 | Зігмар Польке | Джуліяна Ванджы | Норман Фостэр | Дытрых Фішэр-Дыскау | Жан-Люк Годар |
2001 | Лі Уфан | Марта Пан | Жан Нувель | Орнет Коўлман | Артур Мілер |
2000 | Элсварт Келі | Нікі дэ Сен-Фаль | Рычард Роджэрс | Ганс Вернер Хенцэ | Стывен Сондхайм |
1999 | Ансельм Кіфер | Луіза Буржуа | Фуміхіка Макі | Оскар Пітэрсан | Піна Баўш |
1998 | Роберт Раўшэнберг | Дані Караван | Алвару Сіза Віейра | Сафія Губайдуліна | Рычард Атэнбора |
1997 | Герхард Рыхтэр | Джордж Сегал | Рычард Меер | Раві Шанкар | Пітэр Брук |
1996 | Сай Твомблі | Сезар | Тадаа Анда | Лучана Берыа | Анджэй Вайда |
1995 | Раберта Мата | Хрыста | Рэнца Піяна | Эндру Лойд Уэбер | Накамура Утаэмон VI |
1994 | Дзаа Ву-кі | Рычард Сера | Чарльз Карэя | Анры Дзюціё | Джон Гілгуд |
1993 | Джаспер Джонс | Макс Біл | Кэндза Тангэ | Мсціслаў Растраповіч | Марыс Бежар |
1992 | П’ер Сулаж | Энтані Кара | Фрэнк Геры | Альфрэд Шнітке | Акіра Курасава |
1991 | Балтус | Эдуарда Чыльіда | Гаэ Аўленці | Дзьёрдзь Лігеці | Інгмар Бергман |
1990 | Антоні Тапіес | Арнальда Памадора | Джэймс Стырлінг | Леанард Бернстайн | Федэрыка Феліні |
1989 | Вілем дэ Кунінг і Дэвід Хокні |
Умберта Мастраяні | Ю. М. Пі | П’ер Булез | Марсель Карнэ |
Гл. таксама
- Спіс архітэктурных прэмій
- Прэмія Кіёта
Зноскі
- ↑ Прынц Хітачы папоўніў прабел у Нобелеўскай прэміі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 9 кастрычніка 2012.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.