Іл-2
Тып штурмавік[d]
Вытворца Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d]
Першы палёт 2 кастрычніка 1939
Пачатак эксплуатацыі 1941
Канец эксплуатацыі 1954
Эксплуатанты Ваенна-паветраныя сілы СССР, Soviet Naval Aviation[d], Yugoslav Air Force[d], Polish Air Force[d], Bulgarian Air Force[d], Hungarian Air Force[d], Mongolian People's Army[d] і Czechoslovak Air Force[d]
Адзінак выраблена 36 163
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іл-2 (паводле кадыфікацыі НАТА: Кара) — саветскі штурмавік часоў Другой сусветнай вайны, створаны ў КБ Ільюшына пад кіраўніцтвам Сяргея Уладзіміравіча Ільюшына. Самы масавы баявы самалёт у гісторыі авіяцыі, было выпушчана больш за 36 тысяч штук.

Канструктары называлі распрацаваны імі самалёт «лятаючым танкам». Пілоты-знішчальнікі люфтвафэ празвалі Іл-2 «бетонным самалётам» (ням.: Betonflugzeug). Па сцвярджэнні некаторых савецкіх аўтараў, салдаты вермахта называлі яго «чумой» (ням.: Schwarzer Tod, даслоўна: «чорная смерць»).

Іл-2 прымаў удзел у баях на ўсіх тэатрах ваенных дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў Савецка-японскай вайне. У лютым 1941 года пачалася серыйная вытворчасць (загад А. І. Шахурына № 739 ад 14.12.1940).

Першыя серыйныя Іл-2 выраблены ў лютым 1941 года ў Варонежы на заводзе № 18 (з лістапада 1941 года завод эвакуіраваны ў Куйбышаў). Іл-2 серыйна вырабляўся таксама на авіяцыйных заводах № 1 і № 18 у Куйбышаве, на авіяцыйным заводзе № 30 у Маскве. З агульнай колькасці Іл-2 (35 941 шт.) 74 % выраблена ў Куйбышаве — 26 888 шт.[1] Некаторы час на працягу 1941—1942 гадоў самалёт выпускаўся заводам № 381 у Ленінградзе і Ніжнім Тагіле.

Іл-2 у філатэліі

Зноскі

  1. Шагнувшие к звёздам. Полетаева В. ЦСКБ-Прогресс, 2006. — 201 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.