Іл-10 | |
---|---|
| |
Тып | штурмавік |
Распрацоўшчык | ДКБ Ільюшына |
Вытворца |
№ 1, № 18, № 64 «Авіа» (Чэхаславакія) |
Першы палёт | 18 красавіка 1944 |
Пачатак эксплуатацыі | 1945 |
Канец эксплуатацыі | 1962 |
Статус | Зняты з узбраення |
Эксплуатанты |
ВПС СССР |
Гады вытворчасці | 1944—1955 |
Адзінак выраблена |
6 166 (4 966 Іл-10 і 1 200 В-33) |
Базавая мадэль | Іл-2 |
Варыянты | Іл-16 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іл-10 (паводле кадыфікацыі НАТА: Beast — «Звер») — савецкі штурмавік канструкцыі КБ Ільюшына апошняга перыяду Вялікай Айчыннай вайны, створаны ў 1944 годзе шляхам глыбокай мадэрнізацыі самалёта Іл-2.
Першы палёт адбыўся 18 красавіка 1944 года (лётчык выпрабавальнік В. К. Какінакі).
Гісторыя распрацоўкі
Паспяховыя дзеянні Іл-2 на франтах Вялікай Айчыннай вайны далі магутны імпульс далейшаму пашырэнню дасведчана- канструктарскіх прац па самалётах гэтага класа. Вялікіх поспехаў у гэтай справе дамаглося КБ П.О.Сухога, дзе былі створаны такія выдатныя браніраваныя штурмавікі як Су-6 і Су-8. Аднак іх масавую вытворчасць так і не наладзілі, бо маторы М-71, пад якія праектаваліся гэтыя самалёты, серыйна не выпускаліся.
Асабліва востра праблема «лепшай матчасткі для штурмавых дзеянняў» устала пасля бітвы на Курскай дузе, калі досвед баёў, апроч сур'ёзных нястач у пытаннях кіравання і арганізацыі баявых дзеянняў ВПС, а таксама падрыхтоўкі лётнага складу, выявіў выяўную неадпаведнасць лётна-баявых якасцей Іл-2 вымогам баявога ўжывання ва ўмовах, што характарызуюцца найвысокай дынамікай і масіраваным ужываннем супернікам агнявых сродкаў ваеннага СПА і знішчальнай авіяцыі.
У 1943 г. у ДКБ С.В. Ільюшына амаль адначасна з праектаваннем браніраванага знішчальніка Іл-1 пачалося праектаванне яго двухмеснага варыянту — браніраванага штурмавіка з такім жа пазначэннем. Стралкова-гарматнае і бомбавае ўзбраенне ў яго было такім жа, як у Іл-2. Стварэнне двухмеснага варыянту Іл-1 вялося вельмі хуткімі тэмпамі, апераджаючы ход прац па знішчальніку. Пры яго праектаванні вельмі вялікая ўвага надавалася аэрадынамічнай дасканаласці кампаноўкі.
Пабудова новай машыны Іл-10 вялася на заводзе № 18, які выпускаў Іл-2. Першы даследчы штурмавік, што атрымаў да таго часу пазначэнне Іл-10, быў гатоў увесну 1944 г. 18 красавіка лётчык-выпрабавальнік В.К. Какінакі выканаў на ім першы палёт. Завадскія выпрабаванні прайшлі хутка, і ўжо 13 мая тры даследчых Іл-10 паступілі на дзяржвыпрабаванні ў НДІ ВПС. Выпрабаванні паказалі выдатныя лётныя дадзеныя, максімальная хуткасць апынулася роўнай 551 км/г — амаль на 150 км/г больш, чым у яго папярэдніка Іл-2. У параўнанні з выпрабаваннямі штурмавікоў (Су-6, Іл-8), Іл-10 была аддадзена перавага. В жніўні 1944 г. адразу на двух авіязаводах пачаўся серыйны выпуск Іл-10.
Вытворчасць
Серыйная вытворчасць Іл-10 была арганізавана на трох авіязаводах: № 1, № 18, № 64 і доўжылася пяць гадоў. У 1945 годзе была выпушчана 2 556 машын гэтага тыпу. Усяго была выпушчана 4 475 баявых Іл-10 і 280 навучальна-трэнавальных УІл-10.
З канца снежня 1951 па 1955 годы Іл-10 вырабляўся па ліцэнзіі на заводзе «Авіа» ў Сакавіцэ (Чэхаславакія) пад назвай В-33. У 1953—1954 гадах чэшскія штурмавікі пастаўляліся ў Польшчу, Венгрыю, Румынію і Балгарыю. В-33 былі ўзброены чатырма гарматамі НС-23РМ з боекамплектам 150 снарадаў на гармату. Усяго ў Чэхаславакіі пабудавана 1 200 самалётаў В-33.
Канструкцыя
Іл-10 уяўляў сабой двухмесны суцэльнаметалічны манаплан з ніжнім размяшчэннем крыла. Адрозненне ад Іл-2 складалася, у прыватнасці, у тым, што з улікам рэкамендацый, заснаваных на даследаванні статыстыкі паражальнасці пілота і стралка Іл-2, сабранай спецыялістамі інстытута ЦНДІ-48, у брані адсек (бранякорпус) была цалкам уключана кабіна паветранага стралка. Павялічана таўшчыня броні капота рухавіка знізу і з бакоў да 8 мм замест 4 мм на Іл-2. Павялічаны і калібр абарончага ўзбраення — з 12,7 мм да 20 мм.
Мадыфікацыі
У 1951 годзе, засноўваючыся на баявым досведзе, набытым у ходзе Карэйскай вайны, была вырашана аднавіць вытворчасць палепшанай мадыфікацыі штурмавіка, што атрымала пазначэнне Іл-10М. Першы палёт Іл-10М адбыўся 2 ліпеня 1951 года.
Ад свайго папярэдніка Іл-10М адрозніваўся нязначна павялічанымі даўжынёй фюзеляжа і размахам крыла, большай плошчай кіраваных паверхняў, наяўнасцю кіля ў хваставой частцы фюзеляжа і танчэйшым профілем крыла для паляпшэння пілатажных якасцей машыны. Браняванне захавана як у Іл-10, бранякорпус вырабляўся са стальных бронедэталяў таўшчынёй 4, 5, 6 і 8 мм, таўшчыня браняспінкі 16 мм. Усталявана новае лобавае браняшкло К-5 таўшчынёй 64 мм. У кансолях крыла ўсталявалі чатыры больш дасканалыя гарматы НР-23. Маса карыснай нагрузкі — як у папярэдніка. Усталявана больш дасканалае навігацыйнае абсталяванне.
Агульны лік выпушчаных Іл-10М склала 146 штук. Са студзеня 1955 года спынена вытворчасць, а з вясны 1956 года Іл-10М зняты з узбраення[1] ў сувязі са зменай прыярытэтаў у карысць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкоў.
Баявое ўжыванне
Пачатак баявога ўжывання штурмавіка Іл-10 — 15 красавіка 1945 года. В бою бралі ўдзел 15 самалётаў, вядоўца групы — М. І. Бязвухі. Ужываўся на Далёкім Усходзе ў жніўні 1945 года супраць Квантунскай арміі.
Іл-10 ужываўся ў карэйскай вайне на боку Паўночнай Карэі. Да пачатку ўварвання на поўдзень ВПС КНДР мелі 93 штурмавіка, аднак ужо праз два месяца баявых дзеянняў у ладу заставалася ўсяго 20 баяздольных самалётаў. За час вайны авіяцыяй ААН была збіта 11 паўночнакарэйскіх Іл-10[2][3][4]. Два штурмавіка былі захоплены наземнымі войскамі ААН і праходзілі лётныя выпрабаванні ў ЗША.
Тэхнічныя характарыстыкі
- Экіпаж: 2 чалавекі
- Даўжыня: 11,12 м
- Размах крыла: 13,40 м
- Вышыня: 4,18 м
- Плошча крыла: 30 м²
- Профіль крыла: НАСА-0018 корань крыла, НАСА-4410 заканцоўка крыла
- Нагрузка на крыло: 211,5 кг/м²
- Маса пустога: 4650 кг
- Маса падрыхтаванага: 6300 кг
- Максімальная ўзлётная маса: 6537 кг
- Маса брані: 1014 кг ці 16% нармальнай узлётнай масы
- Запас паліва: 730 л
- Рухавік: 1 × АМ-42 (поршневы V-12 вадкаснага астуджэння; намінальная магутнасць — 1770 л.с./1320 квт, узлётная магутнасць — 2000 л.с.)
- Паветраны шруб: АВ-5л-24 дыяметрам 3,6 м
Лётныя характарыстыкі
- Максімальная хуткасць:
- ля зямлі — 507 км/г
- на вышыні 2300 м — 551 км/г
- Крэйсерская хуткасць: 436 км/г
- Пасадкавая хуткасць: 148 км/г
- Баявы радыус: 1 520 км
- Практычная далёкасць: 800 км
- Перагоначная далёкасць: 2 460 км
- Практычная столь: 7 250 м
- Хуткаўздымнасць: 10,42 м/с
- Час набору вышыні: 1000 м за 1,6 хвіліны, 3000 м за 5,0 хвілін, 5000 м за 9,95 хвілін
- Даўжыня разбегу: 475 м
- Даўжыня прабегу: 460 м
- Цягаўзброенасць: 236 ВТ/кг (3,15 кг/л.с.)
- Максімальная эксплуатацыйная перагрузка: +8,28
Узбраенне
- Кулямётна-гарматнае:
- 2 x 23-мм гарматы ВЯ-23 ці НС-23КМ усталяваныя на крыле, па 150 снарадаў на гармату
- 2 x 7,62-мм кулямёта ШКАС, 1500 патронаў
- У стралка: 1 x 20-мм гармата УБ-20 ці 12,7-мм кулямёт УБТ, 190 патронаў
- Баявая нагрузка: да 600 кг рознага ўзбраення:
- У бомбаадсеку:
- 144 x ПТАБ-2,5-1,5 (230 кг) ці
- 136 x АТ-2,5 з.ч. (сталісты чыгун, 400 кг) ці
- 182 x АТ-2,5-2 (з 45-мм снарада, 400 кг) ці
- 56 x АТ-8М4 (кароткія, 400 кг) ці
- 40 x бомбаў тыпу АТ-10 з.ч. (сталісты чыгун, 392 кг) ці
- 2 x ФАБ-100
- Пад крылом:
- 2 x ФАБ-250 (500 кг) (у перагрузачным варыянце з 2 x ФАБ-100 у бомбаадсеку)
- 8 x ракет РС-82 ці РС-132
- У бомбаадсеку:
Зноскі
- ↑ Шавров В. Б. История конструкций самолётов в СССР. Машиностроение, 1978, том 2
- ↑ U.S. Air-to-Air Victories during the Korean War, Part 1
- ↑ U.S. Air-to-Air Victories during the Korean War, Part 2
- ↑ U.S. Air-to-Air Victories during the Korean War, Part 3
Спасылкі
- Ил-10 на airwar.ru
- Ил-10 на airpages.ru
- Ил-10 Архівавана 9 верасня 2015. на kollektsiya.ru