Ілінойскі ўніверсітэт у Чыкага | |
---|---|
англ.: University of Illinois Chicago | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Illinois Chicago |
Дэвіз | Вучыць, даследаваць, служыць, клапаціцца |
Заснаваны | 1965 |
Рэарганізаваны | 1982 |
Тып | даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 33 518[1] |
Размяшчэнне | Чыкага, Ілінойс, ЗША |
Кампус | гарадскі |
Сайт | uic.edu |
![]() |
Ілінойскі ўніверсітэт у Чыкага (англ.: University of Illinois Chicago) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Чыкага ў штаце Ілінойс, ЗША.
Агульная характарыстыка
Вучэльня ўваходзіць у сістэму Ілінойскага ўніверсітэта і з'яўляецца буйнейшым універсітэтам Чыкага па колькасці студэнтаў. Ён класіфікуецца доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Ён складаецца з 15 каледжаў (у тым ліку буйнейшай у штаце медыцынскай школы). Гадавы бюджэт ВНУ дасягае 290 мільёнаў долараў, што з'яўляецца даволі невялікай сумай у параўнанні з бюджэтамі прыватных універсітэтаў гэтага горада. Універсітэт складаецца з трох кампусаў.
Структура
- Каледж прыкладных навук аб здароўі
- Каледж архітэктуры і мастацтваў
- Каледж бізнес-адміністравання
- Каледж стаматалогіі
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- каледж вольных мастацтваў
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Школа грамадскага здароўя
- Каледж сацыяльнай работы
- Каледж гарадскога планавання і грамадскіх спраў
- Каледж паслядыпломнай адукацыі
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілінойскі ўніверсітэт у Чыкага
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.