Ільінская брама — брама, якая існавала ў Магілёве. Знаходзіліся ў заходняй частцы Палявога вала.
Каля вусця Дубравенкі ўзвялі Ільінская вежу, якая атрымала сваю назву ад Ільінскай царквы. Указанне дакумента пра яе будаўніцтва «ў валу Дольным» дазваляе меркаваць, што да таго часу Палявы вал дасягнуў Дняпра і быў насыпаны па яго беразе да вусця Дубравенкі. Неабходнасць узвесці тут браму дыктавалася не толькі пытаннямі бяспекі, але і наяўнасцю броду з левага берага Дняпра, дзе знаходзіўся Траецкі пасад[1].
Ільінскую браму з 27 кастрычніка па 4 снежня 1686 г. будавалі шэсць дойлідаў. Гэта было квадратнае ў плане збудаванне памерам 5,84 х 5,84 м. На жалезны штыр вагай 26 фунтаў былі прымацаваны выразаныя з двух аркушаў бляхі дзяржаўны герб («Пагоня») і бляшаны сцяжок ветрагона. Герб серабрылі, а сцяжок пазалацілі. Афанас Пігарэвіч «за выразанне пагоні на ветрагон, пасерабрэнне і залачэнне» атрымаў 5 злотых[1]. Яшчэ 8 злотых заплацілі «Савце маляру» «за маляванне двух абразоў»[1] на драўляных табліцах: «Ваабражэнне Найсвяцейшай Багародзіцы» і «Святы Слаўны прарок Ілля Фезвіцянін»[2]. Вароты брамы былі акаваны жалезам, дах пакрыты гонтай[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 М. А. Ткачоў. Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.); [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
- ↑ З. Л. Яцкевіч. МАГІЛЁЎСКІЯ МАСТАКІ XVІІ-XVІІІ СТСТ. У СВЯТЛЕ АРХІЎНЫХ КРЫНІЦ // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Міжнар. навук. канф., 25-26 чэрвеня 2015 г., г. Магілёў / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў: МДУХ, 2015. — 539 с. ISBN 978-985-6985-35-8.
Літаратура
- М. А. Ткачоў. Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.); [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.