Ілья Сяргеевіч Глазуноў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Илья Сергеевич Глазунов | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1930 | |||||||||
Месца нараджэння | Ленінград, РСФСР, СССР | |||||||||
Дата смерці | 9 ліпеня 2017 (87 гадоў) | |||||||||
Месца смерці | Масква | |||||||||
Месца пахавання | ||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||
Жонка | Nina Vinogradova-Benois[d] | |||||||||
Дзеці | Ivan Glazunov[d] | |||||||||
Род дзейнасці | мастак | |||||||||
Месца працы | ||||||||||
Жанр | партрэт, гістарычны жывапіс | |||||||||
Вучоба | ІЖСА | |||||||||
Мастацкі кірунак | рэалізм | |||||||||
Уплыў на | Q112114170? | |||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||
Сайт | glazunov.ru (англ.) (руск.) | |||||||||
![]() |
Ілья Сяргеевіч Глазуноў (10 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 ліпеня 2017, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Біяграфія
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).
У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.
У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.
У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.
У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.
З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілья Сяргеевіч Глазуноў
- Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Афіцыйны сайт
- Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Лепшыя творы Архівавана 8 красавіка 2009.
- Глазуноў Ілья Сяргеевіч. Біяграфічная даведка