![]() Ілья Васілевіч | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Васілевіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 красавіка 2000[1] (23 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Ілья Васілевіч (нар. 14 красавіка 2000, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка[3]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся.
У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[4]. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[5], дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. З верасня 2020 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб.
У красавіку 2021 года быў заяўлены за БАТЭ і стаў гуляць за дубль, а пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[6].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7].
Міжнародная кар’ера
У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0).
Дасягненні
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д2 | Баранавічы | ![]() | 9 | 1 |
2019 (2) | дубль | БАТЭ | ![]() | 14 | 6 |
2020 | Д1 | Славія | ![]() | 10 | 0 |
2021 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 10 | 0 |
2022 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 23 | 3 |
2023 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 13 | 1 |
Крыніцы
- ↑ Ilia Vasilevich // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://fcbate.by/team/base/48
- ↑ 17-летний белорусский нападающий Василевич подписал контракт с донецким «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Белорусский нападающий Василевич перешел из донецкого "Шахтера" в БАТЭ (руск.). football.by (7 жніўня 2019). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Илья Василевич перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.