Ільняны жмых — пабочны прадукт алейна-экстракцыйнай вытворчасці, які атрымліваецца пасля выціскання алею з насення льна прэсаваннем. Багаты бялком і тлушчам канцэнтрыраваны корм[1].
Змест прадукту
У льняным жмыху ўтрымліваюцца: безазоцістыя экстрактыўныя рэчывы — 33,2 %, пратэін — 33,1 %, вада — 11 %, клятчатка — 9,3, попел — 6,6, тлушч — 6,8 %[1].
Выкарыстанне
Жмых скармліваецца ўсім відам жывёл у сухім ці змочаным выглядзе ў сумесі з іншымі кармамі[1].
Зноскі
Літаратура
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.