| ||||||||||||||||||||
Ілак (харв. Ilok) — горад у Харватыі, у Вукаварска-Срыемскай жупаніі, самы ўсходні горад краіны. Насельніцтва — 5897 чалавек у самім горадзе і 8351 ва ўсёй абшчыне Ілак (2001). Ілак знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Срэм, на правым беразе Дуная, па якім тут праходзіць мяжа з Сербіяй. Сербская мяжа таксама праходзіць з усходу і поўдня ў непасрэднай блізкасці ад горада. На другім беразе Дуная насупраць Ілака размешчаны горад Бачка-Паланка. За 33 км на паўночны захад размешчаны горад Вукавар. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада ў чатырох напрамках, на Вукавар і да сербскіх гарадоў Нові-Сад, Петравардзін і Шыд. Чыгуначныя зносіны з Ілакам адсутнічаюць.
Ілак — цэнтр сельскагаспадарчага раёна.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.