Выява з заяўкі на патэнт У. К. Зварыкіна (1931 год)

Іканаско́п — электравакуумны прыбор, першая тэлевізійная перадаючая трубка з назапашваннем электрычных зарадаў, пераўтвараючая аптычны відарыс у электрычны тэлевізійны сігнал. Працуе на аснове знешняга фотаэфекта[1].

Упершыню распрацаваны і запатэнтаваны амерыканскім інжынерам рускага паходжання У. К. Зварыкіным (падаў заяўку ў 1931 г.). Таксама лічыцца, што незалежна і адначасова з ім іканаскоп вынайдзены савецкім вучоным і вынаходнікам С. І. Катаевым[2].

Іканаскоп (Чэшскі нацыянальны музей тэхнікі, Прага)

Канструкцыя

Іканаскоп складаецца са шкляной колбы з замацаванай у ёй святлоадчувальнай мішэнню. На мішэнь праз аб'ектыў праецыруецца відарыс. Пад вуглом да мішэні размешчана электронная пушка з адхіляючай і факусіруючай сістэмамі. Святлоадчувальная мішэнь складаецца з тонкай дыэлектрычнай пласціны (звычайна са слюды), на якую з аднаго боку нанесены слой металу (сігнальная пласціна). На другі бок пласціны нанесена вялікая колькасць ізаляваных адзін ад аднаго дробных зерняў серабра, пакрытых цэзіем або вокіслам цэзію[2] з мэтай павелічэння святлоадчувальнасці (змяншэння работы выхаду). Зерні серабра з'яўляюцца па сутнасці мініяцюрнымі фотакатодамі. Кожны фотакатод разам з металічнай сігнальнай пласцінай утвараюць электрычны кандэнсатар.

Прынцып дзеяння

Святло, трапляючы на зерне фотакатода, выбівае з яго электроны і надае яму дадатны зарад. Не асветленыя зерні (фотакатоды) застаюцца нейтральнымі. Такім чынам на мішэні іканаскопа ўтвараецца патэцыяльны рэльеф, абпавядаючы праецыруемаму на яе відарысу. Электронны промень, створаны электронным катодам і пэўным чынам накіраваны адхіляльнай сістэмай, «прабягае» па мішэні. Электроны, трапляючы на фотакатоды, выклікаюць другасную электронную эмісію. Колькасць электронаў, пакідаючых кожны фотакатод, залежыць ад узроўню папярэдняй яго асветленасці (велічыні набытага зараду). Пры гэтым фотакатоды (мініяцюрныя кандэнсатары) страчаюць набыты зарад, і на супраціўленні нагрузкі вылучаецца пераменны электрычны сігнал.

Іканаскоп валодае вялікай адрознівальнай здольнасцю але малой адчувальнасцю[1]. У 1933 г. савецкімі вучонымі П. В. Цмафеевым і П. В. Шмакавым была вынайдзена больш дасканалая трубка — суперіканаскоп[3]. У 1950-х гг. на замену суперіканаскопаў пачалі выкарыстоўваць больш дасканалую перадаючую трубку — суперартыкон[2].

Зноскі

  1. 1 2 Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. Мн.: Новое знание, 2010. — 592 с. 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)
  2. 1 2 3 Иконоскоп (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  3. Супериконоскоп (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

  • Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. Мн.: Новое знание, 2010. — С. 142. — 592 с. 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)
  • Иконоскоп // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.