Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст, мастацтвазнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў (нар. 21 лістапада 1938, Чавусы, Магілеўская вобласць) — беларускі паэт, журналіст. Сябра СП СССР (1990).
Біяграфія
Нарадзіўся 21 лістапада 1938 года ў Чавусах у рабочай сям’і. Дзяцінства і юнацтва правёў у Магілёве. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў на Магілёўскай абутковай фабрыцы (1955—1960), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1960 года — рабочы геадэзічнай канторы Мінгарвыканкама.
Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1966). У 1962—1966 гадах — літсупрацоўнік газеты лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі «Западная трасса» (Мінск).
З 1966 года жыве і працуе ў Светлагорску. Карэспандэнт, адказны сакратар, з 1979 года — намеснік рэдактара светлагорскай раённай газеты «Агні камунізму». Потым — дырэктар карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.
Творчасць
Друкуецца з 1957 года. Першы твор апублікаваў у 1956 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Мой ровесник» (1975), «Конфетное дерево» (1980), «Друзья мои — свидетели мои» (1981), «Здесь, на трепетной земле» (1989)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ «За асабісты ўнёсак у развіццё культуры Беларусі», ганаровымі граматамі Рэспубліканскага камітэта па друку, Міністэрства культуры РБ, Гомельскага аблвыканкаму і іншымі. У 2001 годзе прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Светлагорск.
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X