Ізраіль Якаўлевіч Вейцэр
Нараджэнне 1889
Смерць 7 мая 1938(1938-05-07)
  • невядома
Месца пахавання
Жонка Наталля Сац[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць народны камісар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Ізраіль Якаўлевіч Вейцэр (нар. 1889, Друя, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 7 мая 1938) — грамадскі і палітычны дзеяч, народны камісар унутранага гандлю СССР (1934—1937).

Біяграфія

Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч нарадзіўся ў 1889 годзе ў мястэчку Друя ў яўрэйскай сям’і.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы. Навучаўся ў Казанскім універсітэце і Пецярбургскім політэхнічным інстытуце. Ва УКП(б) уступіў у 1916 годзе. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года накіраваны на адказныя дзяржаўныя пасады — старшыні губернскага выканкама ў г. Вятка, пазней — першага сакратара Тульскага губкама партыі.

У 1934 годзе ўзначаліў наркамат унутранага гандлю.

Рэпрэсіраваны ў чэрвені 1937 года. Загінуў у турме.

Літаратура

  • Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 59.
  • Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 36.
  • Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 597.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.