Ізраіль Хацкелевіч Рухамоўскі
Імя пры нараджэнні Ізраіль Доў-Бер Рухамоўскі[1]
Род дзейнасці ювелір, chaser
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1860(1860-10-02)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1936(1936-03-17)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства  Расійская імперыя
Дзеці тры сыны — Саламон, Якаў і Леон — і тры дачкі
Узнагароды і прэміі
  • Залаты медаль на выставе Салона французскіх мастакоў за мініятурную копію тыяры Сайтаферна, вышынёй 40 мм (цяпер знаходзіцца ў калекцыі Рускага нацыянальнага музея)[4]
  • Залаты медаль на выставе Салона французскіх мастакоў у Парыжы (1903 года) за «Саркафаг са шкілетам»[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізраіль Хацкѐлевіч Рухамоўскі (1860, Мазыр — 1936, Парыж) — ювелір, пісьменнік, аўтар мноства унікальных ювелірных твораў, сярод якіх: скрыначка ў выглядзе саркафага з мініяцюрным залатым шкілецікам з 167 косткамі, творы юдаікі, вазы, кампазіцыі на міфалагічныя тэмы. Сусветна праславіўся як аўтар тыяры Сайтаферна. На думку калекцыянера А. М. Іванова — «найвялікшы ювелір ўсіх часоў і народаў»[6].

Біяграфія

Ізраіль (Исроэл-Бер) Рухамоўскі[7] нарадзіўся ў 1860 годзе ў Мазыры[8]. Бацькі хацелі, каб ён стаў рабінам, і ў дзяцінстве ён атрымаў рэлігійнае адукацыю. Аднак ён абраў ювелірную справу і сам вывучыўся ювелірнаму і граверному майстэрству[9][10]. Пачынаў як разьбяр пячатак[11]. У 17 гадоў ажаніўся. У сярэдзіне 1880-х гадоў ён пераехаў у Кіеў, і тут яму прапанавалі працаваць у вядучых ювелірных майстэрнях. Юны талент першапачаткова нікім не прызнаваўся з-за зайздрасці перад яго поспехам[12], але яго паслугамі карысталіся многія. Да прыкладу, Іосіф Маршак пастаянна заказваў у Рухамоўскага свае творы[12]. Потым, у 1892 годзе, ён пераехаў у Адэсу, дзе жыў па адрасе Успенская, № 36[13]. Яго майстэрня не мела шыльды[5].

Пасля ён стварыў мноства цікавых і ўнікальных ювелірных работ. На працягу дзевяці гадоў[14][15][16] І. Рухамоўскі працаваў над адной з лепшых сваіх работ — невялікай скрыначкай у выглядзе труны-саркафага памерам 10 см у даўжыню і 4 см у вышыню. Пад вечкам саркафага знаходзіцца мініяцюрны залаты шкілецік, у якога рухаюцца 167 костак[17].

«Тыярa Сайтаферна»

Аднымі з заказчыкаў І. Рухамоўскага былі браты Шэпсель і Лейба Гохманы, купцы трэцяй гільдыі[18]. Яны замовілі ў І. Рухамоўскага ў 1895 годзе «тыяру Сайтаферна», а потым выдалі яе за працу майстроў калячарнаморскага антычнага грэчаскага горада Ольвіі, якую тыя зрабілі ў падарунак скіфскаму цару Сайтаферну ў якасці выкупу[19]. У 1896 годзе тыяру пад выглядам арыгінала прадалі ў Луўр за 200 000 франкаў (50 000 рублёў). Рухамоўскаму купцы далі толькі 1800 рублёў. Праца была настолькі па-майстэрску зроблена, што ўсе вядучыя спецыялісты, у тым ліку дырэктар Луўра, кіраўнік аддзела антычнага мастацтва і іншыя, прызналі выраб аўтэнтычным. З-за вялікага кошта тыяры трэба было атрымаць спецыяльны дазвол і субсідыі парламента Францыі.

23 сакавіка 1903 года ў адной з парыжскіх газет у адкрытым лісце ювеліра з Парыжа Ліфшыца было сказана, што аўтарам тыяры з’яўляецца Ізраіль Рухамоўскі[20]. Яму не паверылі, аднак тыяра была прыбраная ў запаснік, а ўрад стварыў камісію на чале з Клермонам-Гано, членам Акадэміі навук. Праз два дні з Адэсы ў парыжскую газету телеграфавалі, што Ізраіль Рухамоўскі заявіў аб тым, што ён — аўтар тыяры. Праз тыдзень, 5 красавіка 1903 года Рухамоўскі прыбыў першы раз у жыцці ў Парыж. Там Ізраіль Хацкелевіч змог лёгка даказаць, што з’яўляецца аўтарам (паказаў чарцяжы і зрабіў ідэнтычную копію яе часткі). На просьбу назваць імя арганізатараў афёры Ізраіль Рухамоўскі распавёў вельмі непраўдападобную гісторыю пра купца з Керчы. Аб Гохманах ён сціпла змаўчаў.

Потым І. Рухамоўскі вярнуўся ў Адэсу. Вельмі доўга збіраў сродкі на атрыманне статусу купца трэцяй гільдыі, аднак сабраць патрэбную суму ён так і не змог[5]. Усё, што назапасіў, — з цяжкасцю пакрыла набыццё білетаў для яго і яго сям’і ў Парыж у адзін канец[5]. Некаторы час, І. Рухамоўскі працаваў у Луўры рэстаўратарам[5].

Апошнія тры дзясяткі гадоў Ізраіль Рухамоўскі правёў з жонкай і дзецьмі ў Парыжы, дзе ствараў працы для знакамітых парыжан, такіх як барон Эдмон Ротшыльд. Дзеці яго пайшлі па слядах бацькі і таксама сталі вядомымі ювелірамі, мастакамі і літаратарамі[9].

Ізраіль Рухамоўскі быў знаёмы з Максам Нардау, Тэадорам Герцелем. У Макса Нардау быў жэтон працы Рухамоўскага, які яму падарылі «Сыны Сіёна». А ў Герцеля ад адэсітаў быў адрас, які зрабіў Саламон, сын Ізраіля[15].

Памёр Рухамоўскі ў Парыжы ў 1936 годзе ў галечы[5].

Сям’я

Унучаты пляменнік — рэжысёр Ізраіль Цурыэлевіч Пікман[7].

Выбраныя творы

Усяго вядома менш за 160 твораў[5]. Некаторыя з твораў[15]:

  • Саркафаг са шкілецікам (1893—1902[21]);
  • Тыяра Сайтаферна (1895—1896; восем месяцаў[4]);
  • Калье з міфалагічнымі сцэнамі[22];
  • Статуэтка «Ахілес і Мінерва»[22];
  • Залатая ваза, з якой два скіфа п’юць віно[22];
  • Кампазіцыі на міфалагічныя тэмы[22];
  • «Шадай» для дачкі Ротшыльда Мірыям[15];
  • Мезуза ў выглядзе трубачкі — дванаццаць міліметраў у даўжыню і чатыры ў дыяметры, у ёй тры меншыя трубачкі, адна ў іншай, апошняя трубачка завяршаецца маленькай рукой. У трубочках выгравіравана малітва «Шма» і дзесяць запаведзяў. Усяго на мезузе 1311 літар[15];
  • Рытон[23] — рог, знізу даверху ўпрыгожаны рэльефам з жыцця скіфаў;
  • Калье — галоўная сцэна адлюстроўвае спакушэнне Геркулеса сірэнай[24];
  • Бутэлечка для духоў з каля 40000 шарыкаў[24];
  • Медальён «Дзесяць запаведзяў»[25];
  • Медальён, зроблены ў падарунак дырэктару фабрыкі Жако ў Адэсе[25];
  • Жэтон «Сцяна смутку». Адзін бок — карціна «Сцяна смутку» (яўрэі плачуць і моляцца), на другім баку — 10 запаведзяў і «шчыт Давіда» і надпіс: «Слухай, Ізраіль, Гасподзь Бог наш, Гасподзь адзін»[26];
  • Кулон у выглядзе тыяры цара Сайтафарнэса[26];
  • Залатыя статуэткі багіні Нікі і Эрота, якія сядзяць верхам на кентаўры[27];
  • Бірулька «Залаты шкілет»[27];
  • Жалезны шчыт, чаканены і інкруставаны пад творы эпохі Адраджэння[27];
  • Брошка з выявай жаночай галоўкі[27];
  • Залатыя кніжачкі з дзесяццю запаведзямі і футалярчыкі з золата і срэбра[15].

Вядомыя месцазнаходжанні захаваўшыхся твораў:

Творы таксама выстаўляюцца на прэстыжных аўкцыёнах Лондана і Парыжа[28].

Ушанаванне памяці

  • На фасадзе дома № 6 па вуліцы Осіпава (былой Рамеснай), па ініцыятыве Аляксандра Гуна 22 красавіка 2014 года з’явілася мемарыяльная дошка, скульптар А. Князік.

Як піша Музей Фабержэ:

Апытанне грамадскага меркавання сучасных спецыялістаў у галіне мастацтвазнаўства і ювелірнага мастацтва паказаў, што імя генія залатых спраў майстра, найталенавіцейшага гравёра па металу, які жыў на мяжы стагоддзяў, рэдка сустракаецца ў мастацтвазнаўчай літаратуры[22].

Публікацыі

  • Рухамоўскі І. Маё жыццё, мая праца = מײַן לעבן און מײַן אַרבעט. — Парыж, 1928. (ідыш)

Крыніцы

  1. Rubin N. A.. The Secret of thr Golden Tiara: Israel Dov-Ber Rouchomovsky (англ.). Bewilderingstories.com (7 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 30 снежня 2016.
  2. 1 2 http://consultation.archives.hauts-de-seine.net/mdr/index.php/docnumViewer/calculHierarchieDocNum/713565/367506:396213:408623:408626:713565/768/1366 — С. 29.
  3. http://archives.paris.fr/arkotheque/visionneuse/visionneuse.php?arko=YTo2OntzOjQ6ImRhdGUiO3M6MTA6IjIwMTktMTEtMTAiO3M6MTA6InR5cGVfZm9uZHMiO3M6MTE6ImFya29fc2VyaWVsIjtzOjQ6InJlZjEiO2k6MjU7czo0OiJyZWYyIjtpOjIyNjU0O3M6MTY6InZpc2lvbm5ldXNlX2h0bWwiO2I6MTtzOjIxOiJ2aXNpb25uZXVzZV9odG1sX21vZGUiO3M6NDoicHJvZCI7fQ==#uielem_move=161%2C64&uielem_islocked=0&uielem_zoom=145&uielem_brightness=0&uielem_contrast=0&uielem_isinverted=0&uielem_rotate=F — С. 27.
  4. 1 2 Иванов 2002, с. 26.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Иванов 2002, с. 27.
  6. Иванов 2002, с. 15.
  7. 1 2 Лейбельман М.. «Тиара скифского царя» (руск.). Kackad.com (6 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  8. Пикман Б., Эренбург И.. Рассказ инженера Пикман из Мозыря (Записал Илья Эренбург) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
  9. 1 2 Басин Я. З.. Фальшивая тиара Сайтоферна (руск.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  10. Гений, которого знал весь мир (руск.). Viktorbagley.wix.com. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
  11. Рухамоўскі 1928.
  12. 1 2 3 4 5 Иванов 2002, с. 19.
  13. Тиара скифского царя ювелира Рухомовского (руск.). Тайный Мир Анубиса (7 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
  14. Сапожников 1903.
  15. 1 2 3 4 5 6 7 8 Лейбельман М.. Тиара скифского царя (руск.). Kackad.com (20 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  16. Иванов 2002, с. 28.
  17. Cкиф из Одессы (руск.)(недаступная спасылка). Фонд Ави Хай (7 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  18. Робулец С.. Очаков — Париж. Афера тысячелетия (руск.). Очаковсий портал (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  19. Нехамкин С.. Корона скифского царя. Аргументы Недели (7 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 30 снежня 2016.
  20. История одной авантюры-мистификации (руск.). Reading-hall.ru/ (7 красавіка 2011). Праверана 31 мая 2016.(руск.)
  21. Иванов 2002, с. 20.
  22. 1 2 3 4 5 6 Три произведения Израиля Рухумовского в музее Фаберже (руск.). Бадэн-Бадэн: Музей Фабержэ ў Бадэн-Бадэне. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2016. Праверана 30 снежня 2016.
  23. Иванов 2002, с. 44.
  24. 1 2 Иванов 2002, с. 45.
  25. 1 2 Иванов 2002, с. 46.
  26. 1 2 Иванов 2002, с. 47.
  27. 1 2 3 4 Иванов 2002, с. 48.
  28. Рухомовский Израиль (1880—1936) — ювелир.. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 30 снежня 2016.

Літаратура

  • Либман М. Островский Г. Поддельне шедевры. М.: Советский художник, 1966. — 112 с. — (Страницы истории искусств).
  • Иванов А. Н. Мастера золотого и серебрянного дела в России (1600 — 1926). — М: «Русский национальный музей», 2002. — Т. 1. — С. 19. — ISBN 5-9500046-1-2.
  • Брашинский И. Б. В поисках скифских сокровищ / Отв. ред. Б. Б. Пиотровский. Л.: Наука, 1979. — 144 с.
  • Гун А. А. Тайна золотой тиары. Од.: Печатный двор, 2012. — 202 с.
  • Сапожников Б. Израиль Рухомовский и его работы. Од., 1903.

Фільмы

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.