Іжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Іжа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 204
Плошча 233,84 км²
Іжскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

І́жскі сельсавет (да 1970-х Іжанскі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Іжа.

Геаграфічнае становішча

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Іжа — знаходзіцца за 25 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 128 кіламетраў ад горада Мінска.

Іжскі сельсавет мяжуе з Нарачанскім, Любанскім сельсаветамі Вілейскага раёна, Занарацкім сельсаветам Мядзельскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Найбуйнейшыя населеныя пункты — аграгарадок Іжа (420 чал.), аграгарадок Лыцавічы (503 чал.), в. Каралеўцы (92 чал.), в. Слабада (77 чал.).

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чурлонскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іжскага сельсавета 30 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1447 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1204 чалавекі[5].

Дэмаграфія

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1418 чалавек, у тым ліку:

  • Маладзей працаздольнага ўзросту — 191
  • Працаздольнага ўзросту — 748
  • Старэй працаздольнага ўзросту — 479

Колькасць гаспадарак — 693

Склад

Іжскі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:

Вытворчая сфера, паслугі

  • Іжскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
  • Участак «Іжа, Лыцавічы» ДУП «Вілейская ЖКГ»
  • Участак Вілейскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»
  • Пажарна-аварыйна-выратавальны пост № 15, в. Золькі. Кіраўнік — Смаленскі Сяргей Францавіч (2012).
  • ААТ «Чурлёны» (253 работнікі). Агульная плошча сельгасугоддзяў 9106 га, з іх ворыва — 3502 га. Кіраўнік — Міргалоўскі Пётр Мікалаевіч.
  • Фермерская гаспадарка Навасёлка Генадзя Міхайлавіча, в. Баравыя
  • Фермерская гаспадарка Сарокі Вячаслава Пятровіча, в. Лыцавічы
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Іжа
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Лыцавічы
  • Электравузел сувязі, Іжа. Кіраўнік — Занкавіч Валеры Віктаравіч.

Сацыяльна-культурная сфера

Ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне

  • Іжская амбулаторыя
  • Іжская бальніца сястрынскага догляду
  • Лыцавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт
  • Іжская аптэка

78 чалавек (2012) знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Ім аказваюць дапамогу 6 сацыяльных работнікаў.

Адукацыя

  • Чурлёнская сярэдняя школа-сад (в. Лыцавічы)
  • Іжская базавая школа-сад.

Культура

  • Сельскі дом культуры, в. Іжа
  • Сельскі дом культуры, в. Лыцавічы
  • 2 сельскія бібліятэкі

Культавыя ўстановы

Памятныя і цікавыя мясціны

Галерэя

Страчаная спадчына

  • Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак XX стагоддзя, знішчаны ў 1980-х гадах)
  • Капліца ў вёсцы Старадубава (1934—1963)

Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудаваная ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.[7]

У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[7]

На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[8]

Вядомыя асобы

  • Адам Гурыновіч (1869—1894). Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст і рэвалюцыянер. Жыў у маёнтку Крыстанопаль паблізу вёскі Золькі.
  • Іван Касяк (1909—1989). Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года. Дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. У 1957—1989 гадах старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі. Аўтар часопіса «Беларуская думка»[9].
  • Зянон Ломаць — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006—2010 гадах старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Ахрышчаны ва Успенскай царкве ў Спягле у 1944[10].
  • Васіль Місюль. Настаўнік. Дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. У 1954 годзе выступіў у Кангрэсе ЗША са сведчаннем злачынстваў савецкай улады ў Вілейскай турме ў 1941 годзе[9].
  • Ядвіга Пастарнак, нар. у вёсцы Старадубава ў 1927 г. Верніца-каталічка, якой у 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў падзячны ліст. Упершыню ў гісторыі такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[7]
  • Анатоль Рогач — беларускі краязнаўца, даследчык гісторыі Беларускага Павілля. Выпускнік Іжанскай сярэдняй школы, ураджэнец вёскі Каралеўцы[11].
  • Язэп Сцепановіч, беларускі навуковец у галіне батанікі. Доктар навук. Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 140. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  6. «Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне»(недаступная спасылка) «Рэгіянальная газета»
  7. 1 2 3 Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  8. Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць Архівавана 7 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  9. 1 2 3 Нарачанка і яе берагі 2013.
  10. Как живут заслуженные люди (руск.) // «Советская Белоруссия»
  11. Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015. // Рэгіянальная газета

Літаратура

  • Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 323—385. — 712 с. 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.