Іеранім Пятровіч Убарэвіч
руск.: Иероним Уборевич
Дата нараджэння 14 студзеня 1896(1896-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1937(1937-06-12) (41 год)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне камандарм 1-га ранга
Камандаваў Беларуская ваенная акруга
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іеранім Пятровіч Убарэвіч (14 студзеня 1896, в. Антандрыя, Зарасайскі павет, Ковенская губерня (цяпер Уценскі павет, Літва) — 12 чэрвеня 1937, Масква, НКУС) — савецкі ваенны дзеяч. Камандарм 1-га рангу (1935).

Біяграфія

Пасля сканчэння з залатым медалём Дзвінскага рэальнага вучылішча (1914) і да пачатку 1-й сусветнай вайны вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. З 1915 у арміі (падпаручнік). У 1916 скончыў Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча. У кастрычніку 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Бесарабіі. У студзені—лютым 1918 года камандаваў рэвалюцыйным палком у баях супраць румынскіх і аўстра-германскіх войск. Быў паранены, трапіў у палон, адкуль у жніўні 1918 уцёк. Накіраваны на Паўночны фронт. З кастрычніка 1919 года камандуючы 14-й арміяй, якая змагалася супраць арміі Дзянікіна. З сакавіка 1920 камандуючы 9-й, 13-й арміямі на Каўказскім, Паўд.-Зах. франтах. Са студзеня 1921 памочнік камандуючага войскамі Украіны і Крыма, намеснік камандуючага войскамі Тамбоўскай губерні. З 1921 у БССР, член Рэвалюцыйнага ваеннага савета Мінскага раёна і камандуючы войскамі Мінскай губерні; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Н. Махно, С. Пятлюры, С. Булак-Балаховіча, кіраваў баявымі дзеяннямі войск супраць армій Польшчы, генерала П.Урангеля. Са жніўня 1921 года камандуючы 5-й арміяй і войскамі Усходне-Сібірскай ВА. У жніўні— кастрычніку 1922 ваенны міністр Далёкаўсходняй рэспублікі і галоўнакамандуючы Народна-рэвалюцыйнай арміяй. З ліст. 1924 нам. камандуючага войскамі і начальнік штаба Украінскай ВА. З лютага 1925 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, з лістапада 1928 Маскоўскай ВА. З чэрвеня 1930 намеснік наркама абароны СССР. З 1931 камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі. Аўтар ваенна-тэарэтычных прац («Падрыхтоўка камсаставу РСЧА» (1928), «Аператыўна-тактычная і авіяцыйная ваенныя гульні» (1929).

Узнагароды

Тройчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.

Арышт

Арыштаваны 29.5.1937 супрацоўнікамі НКУС у цягніку «Мінск-Масква». Асуджаны 11.6.1937 за «ўдзел у ваеннай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўку звяржэння савецкай улады шляхам узброеннага паўстання» да ВМП. Расстраляны ў Маскве ў наступную пасля прысуду ноч на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 31.1.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.