Іена (па-японску: 円 — кола, круглы) — валюта Японіі, код валюты ISO 4217: JPY. Іена (¥) - адна з сусветных валют.

Курс іены не мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых еўрапейскіх краін (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэнне ў краінах Акіяніі, і для гаспадаркі ЗША.

Гісторыя

Іена ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сістэму. Новая, дзесятковая сістэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сістэм, 1 іен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэння ў 1959 годзе). Новая манета была плоская і круглая (як і заходнія аналагі), ранейшыя японскія манеты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусціў першыя банкноты.

Першапачаткова іена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзніклі манеты, зробленыя са срэбра. У 1897 годзе вартасць іены была зніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сістэмы заснаванай на золаце і перайшла на сістэму заснаваную на вартасці актываў цэнтральнага банка.

З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да долара: 1 USD = 360 JPY. Курс іены да беларускага рубля на 01.01.2020 году: 100 JPY = 1,94 BYN.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.