Ідэ́я (стар.-грэч.: ἰδέα — від, форма, правобраз) у шырокім сэнсе — уяўны правобраз якога-небудзь прадмета, з'явы, прынцыпу, які вылучае яго асноўныя, галоўныя і істотныя рысы. У шэрагу філасофскіх канцэпцый — розумаспасціжны і вечны правобраз рэальнасці.
У навуцы і мастацтве ідэяй завецца галоўная думка твору ці агульны прынцып тэорыі ці вынаходства, наогул задума ці найбольш істотная частка задумы. У гэтым жа сэнсе тэрмін ідэя тлумачыцца ў сферы рэгулявання аўтарскага права.
Гл. таксама
- Веды
- Ідэалогія
- Інтраспекцыя
- Канцэпт
- Меркаванне
- Думка
- Неаплатанізм
- Вобраз
- Платанізм
- Розум
- Рэфлексія
- Семантыка
- Эйдас
- Экстраспекцыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.