Ідун | |
---|---|
![]() | |
Пол | жанчына |
Бацька | Óðr[d] або Вівальдзі[d][1] |
Муж | Брагі[1][2] |
![]() |
![](../I/Idunn_and_Bragi_by_Blommer.jpg.webp)
Ідун і Брагі
Ідун (Iðunn, таксама Iduna) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня вечнай юнацкасці, дачка карліка Івальдзі, жонка Брагі, бога паэзіі[3].
![](../I/Idun_by_Ward.jpg.webp)
Ідун
Вядомая як захавальніца яблыкаў, ад валодання якімі залежала вечная юнацкасць багоў, можа ператварацца ў арэх. Волат Т’яці прымусіў палоненага ім Локі перадаць яму Ідун разам з гэтымі яблыкамі, але неўзабаве Локі ўдалося вярнуць іх для багоў. Менавіта з-за ператварэння Ідун у арэх, Локі змог даволі лёгка даставіць кошык асам.
Ідун жыла ў Брунакры, гэта значыць полі студняў, царстве ўсёажыўляльных студняў маладосці[4].
У гонар Ідун названы астэроід (176) Ідуна, адкрыты ў 1877 годзе.
Зноскі
- 1 2 Идунь // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 807.
- ↑ Браги // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 533–534.
- ↑ Ідун // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
- Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ідун
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.