![]() Ідрыса Куятэ | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Шэйх Ідрыса Куятэ | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 красавіка 1991[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ідрыса Куятэ (фр.: Idrissa Kouyaté; нар. 27 красавіка 1991, Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Афрыка Спортс». У 2010 годзе перабраўся ў туніскі клуб «Сфаксьен», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны, а таксама пераможцам Кубка канфедэрацый КАФ — другога па значнасці клубнага афрыканскага турніра.
У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[2], дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. За паўгады забіў 5 галоў у 13 матчах за «Дынама».
У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскіх клубах, але ў выніку вярнуўся ў Брэст[3]. У першай палове 2017 года згуляў за «Дынама-Брэст» толькі ў трох матчах, і ў чэрвені па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[4].
У жніўні 2017 года стаў іграком ліванскага клуба «Аль-Ахед». У чэрвені 2018 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і далучыўся да туніскага «Манасціра», за які гуляў да канца 2018 года.
У першай палове 2019 года выступаў за аманскі клуб «Аль-Нахда», у сезоне 2019/20 гуляў за клуб «Фарка» ў другім дывізіёне Егіпта.
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Кот-д’Івуара.
Дасягненні
Чэмпіён Туніса: 2012/13
Срэбраны прызёр чэмпіянату Туніса: 2013/14
- Пераможца Кубка канфедэрацый КАФ: 2013
- Уладальнік Суперкубка КАФ: 2014
Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Заўвагі
- ↑ Idrissa Kouyate // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нападающий из Кот-д'Ивуара Куяте подписал контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Куяте вернулся в расположение брестского "Динамо"
- ↑ Сергей Ковальчук о Нивалдо, Диксоне Афоаква и Куяте