Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1881 (24 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Член у |
|
Род дзейнасці | палітык, тэрарыст |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігна́т Яўхі́мавіч Грыняві́цкі (17 чэрвеня 1856, фальварак Басін, Мінская губерня — 1 (13) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — рэвалюцыянер, член падпольнай рэвалюцыйна-тэрарыстычнай арганізацыі «Народная воля», найбольш вядомы як забойца імператара Аляксандра II.
Біяграфія
Нарадзіўся ў маёнтку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у складзе вёскі Калінаўка, Клічаўскі раён) у сям’і каталіцкага дробнамаянтковага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гродзенская губерня) у арэнду, а сам служыў аканомам ува ўладаннях Незабыткоўскага на Міншчыне. У 1864 годзе сям’я вярнулася ў Грынявічы Вялікія.
У пачатку чэрвеня 1875 года Ігнат Грынявіцкі скончыў 7-класную гімназію ў Беластоку. У верасні 1875 года паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 года.
Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясціла сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2)[1] [2]. Паводле народавольца Льва Ціхамірава (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].
У маі 1880 года Грынявіцкі пайшоў з інстытута і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, робіць сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з Андрэем Жалябавым, Соф’яй Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка Антона Барэйшу[4].
На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 года ў Ліпецку быў зацверджаны смяротны прысуд імператару Аляксандру II. Выкананне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў было зроблена шэсць замахаў.
Ігнат Грынявіцкі ўваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі імператара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай вуліцы Выбаргскага боку адбыўся сход арганізатараў замаху на Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяр…»
1 сакавіка 1881 года другой бомбай (першую бомбу, што параніла казакоў і спыніла экіпаж, кінуў Мікалай Рысакоў), якую кінуў Ігнат Грынявіцкі на набярэжнай Кацярынінскага канала, забіты расійскі імператар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены[5][6][7] . Памёр а 10-й гадзіне вечара ў прыдворным Канюшанным шпіталі. Перад смерцю на пытанні аб імені і званні адказаў «не ведаю».
Пасля смерці цела Грынявіцкага доўгі час не было апазнанае. Каб вызначыць асобу «невядомага», быў зроблены фотаздымак. У тэксце прыгавору ў справе «першамартаўцаў» ён фігуруе як «чалавек, які памёр 1 сакавіка, пражываў з падстаўным імем Ельнікава». Галава Грынявіцкага была аднятая і змешчаная ў слоік са спіртам, выстаўленая ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі[8].
Памяць
Уладзімір Караткевіч прысвяціў Грынявіцкаму верш «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)».
З 1975 года па 1998 год імя Грынявіцкага насіў мост у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Цяпер гэта Нова-Канюшанны мост, ён знаходзіцца непадалёк ад месца забойства імператара.
Зноскі
- ↑ Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). — Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
- ↑ Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. — Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с.
- ↑ Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер. — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с.
- ↑ Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
- ↑ Суд над цареубийцами. Дѣло о совершенномъ 1-го марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Босударь Императоръ Александръ Николаевичъ. (Засѣданіе Особаго Присутствія Правительствующаго Сената для сужденія дѣл о государственныхъ преступленіяхъ). — Сборник С.-Петербургских ведомостей. — Санктъ-Петербургъ: Типографія В. В. Комарова, 1881. — 260 с. — (Вып. 1. (С 15 марта по 15 апреля 1881 г.)).
- ↑ Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс / Ред.-изд. Германъ Гоппи.. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
- ↑ Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.
- ↑ Герасімчык В.. Адрэзаная галава Ігната Грынявіцкага(недаступная спасылка). gazeta.arche.by (12 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Арлоў, Уладзімер. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Нашы славутыя землякі. — Менск: Навука і тэхніка, 1992. — 54 с. — ISBN 5-343-00883-6..
- Біч, Міхась. Грынявіцкі Ігнат Яўхімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Біч, М. Я. Грынявіцкі Ігнат Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Весялкоўскі, Юры. Нарадавольцы, Ігнат Грынявіцкі і цень К. Каліноўскага // Голас часу : Царкоўна-грамадскі часапіс / Юры Весялкоўскі. — Лёндан: 1991. — № №3 (12)—№5 (14).
- Герасімчык, Васіль. Грынявіцкі, або проста «Коцік» // Новы час : газета / Аксана Колб. — Менск: «Час навінаў», 4 сакавіка 2016. — № 9 (474). — С. 11.
- Герасімчык, Васіль Адрэзаная галава Ігната Грынявіцкага. // ARCHE : электронная газета. — 12 сакавіка 2020. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021.
- Дулеба, Г. І. В. Калінаўка, Віркаўскі сельсавет. № 1258. Радзіма Грынявіцкага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1986. — Т. Магілёўская вобласць. — С. 248.
- Ліпскі, Уладзімір. Невядомы: аповесць пра Ігната Грынявіцкага / рэдактар Анатоль Сідарэвіч, мастак Віктар Альшэўскі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — 294 с. — ISBN 5-340-00620-4.
- Біографія И. Гриневицкаго // На Родинѣ : газета. — London: Вольная русская типогр, 1882. — № 1.
- Жуковский-Жук И. И.. Игнатий Иоакимович Гриневицкий. — Москва: Изд-во О-ва политкаторжан, 1930. — 34 с.
- «Народная воля» перед царским судом : к пятидесятилетию партии «Народная воля». 1879-1929. Труды кружка народовольцев при обществе политкаторжан и ссыльно-поселенцев. / Под ред. А. В. Якимовой-Диковской, М. Ф. Фроленко, М. И. Дрея, И. И. Попова, Н. И. Ракитникова, В. В. Леоновича-Ангарского.. — Москва: Изд-во Всесоюз. о-ва полит. каторжан и ссыльно-поселенцев, 1930. — Т. Вып. 1. — С. 55-88. — 163 с.
- Памяти Гриневицкаго : часопіс / Бурцевъ В. Л.. — Растов-на-Дону: Русская историческая библіотека, 1906. — В. № 4. — С. 6-13.
- Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года / составители В. Н. Гинев... и др. ; научный редактор С. С. Волк. — Ленінград: Лениздат, 1989. — С. 267—285.