Ігнат Іванавіч Півуноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1930 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Альма-матар |
Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. 29 жніўня 1930, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1953). Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР, з 1961 года — у БелНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па ўдасканальванні тэхналагічных працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасавання для ўнясення хімічных кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытворчасці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Асноўныя публікацыі
- Досушивание сена активным вентилированием. — Мн., 1979 (у сааўт.)
Літаратура
- Півуноўскі Ігнат Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.