Іга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 680 |
![]() |
![](../I/Provinces_of_Japan-Iga.svg.png.webp)
Іга (яп.: 伊賀国 Іга-но-куні) — гістарычная вобласць Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хонсю. Адпавядае заходняй частцы прэфектуры Міэ.
Правінцыя Іга была створана ў 680 годзе ў выніку падзелу правінцыі Ісэ. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным мястэчку Саканасімакуні, частцы сучаснага горада Іга.
Большую частку правінцыі Іга займалі горы. Транспартная інфраструктура была не развіта. Складаны рэльеф і адсутнасць дарог ператваралі правінцыю ў цяжкадаступную мясцовасць. Менавіта ў гэтай «натуральнай крэпасці», у XII стагоддзі, узнікла адна з ячэек ніндзя — японскіх прафесійных шпіёнаў і наёмных забойцаў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя правінцыяй Іга, фактычна, кіравалі яе знатныя роды, нягледзячы на тое, што са сталіцы фармальна прызначалі губернатараў.
У другой палове XVI стагоддзя, у выніку канфлікту мясцовых ніндзя з Одай Набунагай, амаль уся Іга была спустошана, а шпіёнскія арганізацыі разгромлены. Частцы ацалелых атрымалася выжыць толькі дзякуючы найму да Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе стаў сёгунам Японіі.
На працягу перыяду Эда землі Іга былі пад кантролем роду Тадо. У правінцыі былі праведзены кардынальныя рэформы — была створана транспартная сетка, адбудаваны асноўныя гарады і сёлы, падняты цалінныя землі. Дзеля бяспекі ацалелыя арганізацыі ніндзя былі распушчаны, а іх членаў прынялі ў мясцовую паліцыю.
Правінцыя Іга была месцам нараджэння Мацуа Басё (1644—1694), вядомага японскага паэта хайку.
У 1876 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы, тэрыторыя правінцыі Іга была ўключана ў склад прэфектуры Міэ.