Ігар Анатолевіч Шуневіч
укр.: Ігор Анатолійович Шуневич
Сцяг8-ы Міністр унутраных спраў Беларусі
з 11 мая 2012 - 10 чэрвеня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Анатоль Нілавіч Куляшоў
Пераемнік Юрый Хаджымуратавіч Караеў

Нараджэнне 27 сакавіка 1967(1967-03-27) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць міліцыянер, палітык
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
генерал-лейтэнант міліцыі[1]
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»

Ігар Анатолевіч Шуневіч (27 сакавіка 1967; Луганская вобласць, Украінская ССР, СССР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр унутраных спраў з 11 мая 2012 па 10 чэрвеня 2019 года, генерал-лейтэнант міліцыі.

Біяграфія

Скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі (1992), служыў у сістэме органаў унутраных спраў рэспублікі на розных пасадах — пачынаў служыць следчым, дайшоў да намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.

У 20072012 узначальваў следчае ўпраўленне КДБ, галоўнае ўпраўленне контрразведвальнага забеспячэння праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

17 студзеня 2012 года Шуневіч быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі.

11 мая 2012 года прызначаны міністрам унутраных спраў.

Ігар Шуневіч прыходзіў на пасаду жыхаром двухпакаёўкі ў міліцэйскім доме на Грушаўцы. Атрымаў 14 сотак элітнай зямлі рашэннем Мінгарвыканкама ад 6 лютага 2014 года і неўзабаве пачаў будоўлю. Атрымаўся двухпавярховік плошчай каля 295 квадратных метраў[2].

Графіці на трансфарматарнай станцыі ў двары побач з плошчай Перамогі, якое паказвала міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКУС і пісталетам у руцэ, побач надпіс «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

На парадзе Перамогі 9 мая 2015 года ў Мінску Ігар Шуневіч з’явіўся ў форме супрацоўніка НКУС узору 1943 года. Паводле міністра, ён апранае гэтую форму «кожны год 9 мая», каб выказаць павагу да супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў час вайны і пасля яе. Шуневіч сказаў, што форму камісара НКУС ён пашыў сабе «паводле ўнутранага пераканання і за ўласны кошт»[3].

1 снежня 2016 года Шуневіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў, што «ў гэтым годзе супраць супрацоўнікаў міліцыі было распачата 123 крымінальныя справы». 31 мая 2017 года міністр паведаміў журналістам, што МУС кожны тыдзень выяўляе тых, хто парушае прафесійную дысцыпліну[4].

Атрымаў вядомасць яго адказ на пытанне журналіста пра інцыдэнт са скульптурай гарадавога, размешчанай насупраць будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У 2018 годзе падлетка, які даў поўху скульптуры, міліцыянты прымусілі выбачыцца на камеру. Шуневіч пасля заявіў, што ролік з выбачэннямі быў яго ідэяй[5].

Барацьба з ЛГБТ пры Шуневічу стала асобнай старонкай у міністэрстве ўнутраных спраў. Міністэрства між іншым пачало выпускаць заявы, прысвечаныя «традыцыйным каштоўнасцям» у Дзень барацьбы з гамафобіяй. Сам міністр сказаў: «Існуе пэўная катэгорыя грамадзян, якіх я, — прабачце за слэнг, гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя — называю „дзіравыя“. Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаныя»[6].

Моцна ўдарыла па іміджы МУС і яго кіраўніка гісторыя гібелі супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве і «цыганскі пагром», учынены міліцыяй у маі 2019 года. У выніку кіраўніцы прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Качанавай давялося ехаць у Магілёў і выбачацца перад цыганамі[4].

10 чэрвеня 2019 г. міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў[7].

Паводле ўказа Прэзідэнта Беларусі ў снежні 2019 года экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч увайшоў у склад абноўленага Савета бяспекі[8].

20 кастрычніка 2021 года ачоліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў[9]. Яго абралі на з’ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання па прадстаўленні Саўміна і па ўзгадненні з Аляксандрам Лукашэнкам[10].

Погляды

Літаратурныя зацікаўленні

На Мінскім кніжным кірмашы ў Ігара Шуневіча пацікавіліся яго літаратурнымі густамі. Міністр адказаў, што сучасных аўтараў не прызнае, але любіць класіку. Шмат разоў перачытваў «Пана Тадэвуша», а калі зусім часу няма, то ўголас «Новую зямлю» чытае жонка, — расказаў ён[11].

Стаўленне да ЛГБТ

17 мая 2018 года, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй на будынку пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску з’явіўся ЛГБТ-сцяг[12]. 20 мая Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце матэрыял пад назвай «Мы за сапраўднае!» (руск.: Мы за подлинное!), у якім выказала шкадаванне аб тым, што над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал гомасексуалаў, назвала аднаполыя адносіны падробкай і заявіла, што Беларусь абапіраецца на падмурак традыцыйных інстытутаў сям’і і шлюбу[13].

Падобная заява выклікала абурэнне ў часткі грамадства. Эксперты назвалі выпадак недарэчным, паколькі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы належаць да юрысдыкцыі Міністэрства замежных спраў, а не ўнутраных[14].

22 мая ў перадачы «Размова з прэзідэнтам» на тэлеканале «Беларусь-1» міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сярод іншага патлумачыў рэакцыю МУС на вывешванне сцяга на пасольстве Вялікабрытаніі. Ён заявіў, што «не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права», бо «гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства», дадаўшы, што «праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцей, ідэалогіі, і да т. п., безумоўна, адбываецца, і большых імунітэтаў, на жаль, апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма»[15].

7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што грамадзянская супольнасць «не прайшла праверку» вясёлкавым сцягам на пасольстве Вялікабрытаніі, бо ніводная арганізацыя не абурылася ім і не запатрабавала зняць «гэты прадмет, які быў вывешаны ў парушэнне Венскай канвенцыі». Заяву МУС ён назваў «вельмі карэктнай і дыпламатычнай», а таксама заявіў, што «мы ж дыскрымінуем злачынцаў», але наконт ЛГБТ-супольнасці «ніякай дыскрымінацыі няма, ёсць правілы суіснавання, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе»[16].

Узнагароды

Ацэнкі

Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч адзначыў, што апошнія гады дзейнасці МУС на чале з Ігарам Шуневічам спадарожнічалі пастаянныя непрыемныя гісторыі. Пры гэтым МУС зацята бараніла існы палітычны рэжым ад апанентаў[4].

Журналіст Юрый Дракахруст падкрэсліў, што міністр Шуневіч меў уласнае палітычнае аблічча. Расійскія тэлеграм-каналы пісалі пра Шуневіча як пра прыхаванага лідара «рускай партыі» ў кіраўніцтве Беларусі. Адстаўку Шуневіча ён звязаў з аднаўленнем балансу на фоне шэрагу антыліберальных крокаў[18].

Пісьменнік Віктар Марціновіч сказаў пра міністра Ігара Шуневіча, што той «трымаўся на пасадзе як палітык (наколькі „папулярны“ — іншае пытанне) і сышоў таксама як палітык, а не як вінцік ва ўладнай іерархіі, што выпраўлены на вуліцу рашэннем прэзідэнта»[19].

Дзяржсакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась высока ацаніў дзейнасць Ігара Шуневіча на чале МУС. Ён адзначыў, што ўсе задачы, якія стаялі перад МУС у тыя гады, былі паспяхова вырашаны. Паводле яго, эфектыўныя кіраўнічыя рашэнні І. Шуневіча надалі новы імпульс рэфармаванню сістэмы аддзелаў унутраных спраў, барацьбе з крыміналам, асабліва ў сферы наркакантролю, і іншымі негатыўнымі з’явамі[20].

Зноскі

  1. Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) (7 мая 2015).
  2. nashaniva.by
  3. Шуневіч заявіў пра інфармацыйную вайну супраць МУС з мэтай «зьмены сацыяльнага ладу»
  4. 1 2 3 svaboda.org
  5. news.tut.by(недаступная спасылка)
  6. nashaniva.by
  7. nashaniva.by
  8. nashaniva.by
  9. Шуневич возглавил белорусское общество охотников и рыболовов[
  10. https://euroradio.fm/byly-kiraunik-mus-shunevich-acholiu-belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau
  11. nashaniva.by
  12. На посольстве Великобритании в Минске вывесили ЛГБТ-флаг Архівавана 3 снежня 2020.
  13. «Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!» МУС Беларусі назвала адносіны геяў падробкай
  14. «Дзіўна, недарэчна, нават сьмешна» — экспэрты пра шкадаваньне МУС наконт вясёлкавага сьцяга
  15. svaboda.org
  16. Шуневіч пра рэстарацыю ля Курапатаў: «Буфэрам паміж бакамі ня будзем»
  17. Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени (руск.) (12 студзеня 2014).
  18. svaboda.org
  19. nashaniva.by
  20. mvd.gov.by(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.