Ігар Хведаравіч Сідарук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
І́гар Хведаравіч Сідару́к (нар. 23 ліпеня 1964, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Кобрыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. Паспрабаваў сябе ад заліўшчыка гарачага металу да карэспандэнта незалежнай прэсы. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра лялек, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, фатаграфіяй.
Творчасць
Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», "Непазьбежны лістапад", зборніка прозы «Квадратная варона», зборніка прозы "Выкраданьне вепрука" (у электронным выглядзе https://www.litres.ru/igar-sidaruk/vykradanne-vepruka/chitat-onlayn/), кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла свет у маі 1992 года на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысёра Валерыя Мазынскага.
Зноскі
Літаратура
- Саламевіч І. У. Сідарук Ігар Хведаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Сідарук Ігар Хведаравіч (Фёдаравіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»