![]() Ігар Ясінскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Сяргеевіч Ясінскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ігар Ясінскі (нар. 4 ліпеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, але ў большасці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў гадавую арэнду гродзенскаму «Нёману», дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 года пакінуў сталічны клуб[3].
Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года падпісаў з «Нёманам» кантракт на 1,5 гады. У другой палове 2013 года на полі не з’яўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дубліруючы склад гродзенцаў. Першую палову 2014 года прапусціў з-за чарговай траўмы, а з чэрвеня 2014 года пачаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.
У снежні 2014 года стала вядома, што Ігар пакіне гродзенскі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча[4]. У студзені 2015 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Мікашэвічы[6].
Пасля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клубах, як «Слуцк», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сезон 2016 у выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтана». Спачатку гуляў у аснове наваполацкага клуба, але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак не здолеў выратаваць бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У пачатку 2017 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 года вярнуўся ў Беларусь, пасля прагляду стаўшы іграком «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[11].
У пачатку 2019 года трэніраваўся з жыткавіцкім ЮАС, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам, у сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[12]. У першай палове 2021 года заставаўся адным з асноўных ігракоў рэчычан у Вышэйшай лізе.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[15]. Па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.
У студзені 2023 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2024 года[17].
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | Дынама | ![]() | 1 | 0 |
2008 | Д1 | Дынама | ![]() | 1 | 0 |
2009 | Д1 | Дынама | ![]() | 3 | 0 |
2010 (1) | дубль | Дынама | ![]() | 10 | 0 |
2010 (2) | Д1 | Дняпро | ![]() | 1 | 0 |
2011 | Д1 | Дынама | ![]() | 1 | 0 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() | 25 | 0 |
2013 (2) | дубль | Нёман | ![]() | 6 | 0 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() | 14 | 0 |
2015 | Д1 | Граніт | ![]() | 13 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Нафтан | ![]() | 3 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Белшына | ![]() | 13 | 2 |
2017 | Д1 | Каўна Жальгірыс | ![]() | 26 | 0 |
2018 | Д1 | Слуцк | ![]() | 19 | 0 |
2019 | Д2 | Спадарожнік | ![]() | 24 | 1 |
2020 | Д2 | Спадарожнік | ![]() | 24 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | ![]() | 14 | 1 |
2021 (2) | Д2 | Дняпро | ![]() | 17 | 0 |
2022 | Д2 | Макслайн | ![]() | 16 | 0 |
2023 | Д2 | Паперпрам | ![]() | 26 | 0 |
Крыніцы
- ↑ Igor Yasinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://vk.com/photo-121879905_457250622
- ↑ Игорь Ясинский покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (18 красавіка 2013). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Сулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Ясинский покинет «Гранит» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2016). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019.
- ↑ Каунасский "Жальгирис" объявил о подписании Игоря Ясинского (руск.). football.by (7 сакавіка 2017). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" расстался с Ясинским (руск.). football.by (10 снежня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Игорь Ясинский остается в "Спутнике" (руск.). football.by (22 лютага 2021). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Ясинский стал игроком "Макслайна", два игрока продлили контракты, в Рогачевский клуб перейдет Баланович (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Игорь Ясинский стал игроком "Бумпрома" (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Игорь Ясинский покинул "Бумпром" (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 12 лютага 2024.